Ямайка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ямайка
Commonwealth of Jamaica
Сьцяг Ямайкі Герб Ямайкі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Out of many, one people
Дзяржаўны гімн
«God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Ямайкі
Афіцыйная мова ангельская, ямайская крэольская
Сталіца Кінгстан
Найбуйнейшы горад Кінгстан
Форма кіраваньня Садружнасьць
Лізавета II
Патрык Ален
Портыя Сымпсан-Мілер
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
166-е месца ў сьвеце
10 991 км²
1,5%
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
133-е месца ў сьвеце
2 847 232
252 чал/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
138-е месца ў сьвеце
$24,75 млрд
$9029
Валюта Ямайскі даляр (JMD)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі
6 жніўня 1962
Дамэн верхняга ўзроўню .jm
Тэлефонны код +876

Яма́йка (па-ангельску: Jamaica) — дзяржава, разьмешчаная на аднайменым востраве ў Карыбскім моры, адным зь Вялікіх Антыльскіх астравоў, 240 кілямэтраў у даўжыню і 80 у шырыню. За 630 кілямэтраў ад кантынэнтальнай Цэнтральнай Амэрыкі, за 150 кілямэтраў ад Кубы на поўначы, і за 180 кілямэтраў ад Гаіці на ўсходзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытнасьці Ямайку засялялі індзейцы. Выспа была адкрыта Хрыстафорам Калюмбам у 1494 годзе. Калюмб назваў яе ў гонар каралеўскай пары выспай Фэрдынанда і Ізабэлы. Гэта назва не прыжылася, выспа захавала мясцовую назву — Ямайка. Сваё першае паселішча на высьпе гішпанцы заснавалі ў 1509 г.

Да прыходу гішпанцаў Ямайку засялялі індзейцы аравакі, іх колькасць магчыма дасягала прыкладна 60 тысяч чалавек. За пэрыяд гішпанскага панаваньня індзейцы на Ямайцы зьніклі амаль цалкам. Ужо да 1611 г. на востраве налічвалася ўсяго 74 індзейцы.

У якасьці працоўнай сілы гішпанцы ўжо ў пачатку XVI стагодзьдзя сталі завозіць на Ямайку нэграў-рабоў з Афрыкі. Аднак гішпанцы за паўтара стагодзьдзя калянізавалі востраў не занадта актыўна, і ў 1655 годзе яго захапілі ангельцы (афіцыйна Ямайка была абвешчаная ангельскай калёніяй ў 1670 годзе).

На беразе шырокай натуральнай гавані, недалёка ад цяперашняга Кінгстану, ангельцы ўзьвялі форт. Каля форта стаў расьці горад Порт-Раял. Неўзабаве ён набыў славу «самага грэшнага гораду ва ўсім хрысьціянскім сьвеце», так як туды з вострава Тартуга перамясьцілася «сталіца» марскіх разбойнікаў. У канцы XVII стагодзьдзя ў горадзе Порт-Раял было 8 тысяч жыхароў, зь іх — паўтары тысячы піратаў.

Піраты рабавалі гішпанскія караблі, звозілі здабычу ў Порт-Раял, і горад рос, багацеў і весяліўся. Аднак 7 чэрвеня 1692 г. вялікая частка гэтага «распуснага Бабілёну» ў выніку землятрусу зьнікла ў марской бездані. Усьцешаная царква каталіцкай Гішпаніі пасьпяшалася паведаміць, што «Бог пакараў бязбожны горад за грахі».

Аднак да таго часу ангельцы ўжо моцна атабарыліся на Ямайцы, ператварыўшы выспу ў буйную «цукровую» калёнію — на Ямайцы інтэнсіўна разьвіваліся плянтацыі цукровага трысьнёга. Пераважная частка плянтацыі разьмяшчалася на раўнінах поўдня выспы. Унутраныя раёны Ямайкі выкарыстоўваліся для выпасу жывёлы. Прамысловасьць Ямайкі вырабляла цукар-сырэц, патаку-меласы і знакаміты ямайскі ром.

Ангельцам дастаўлялі немалы непакой паўстаньні нэграў-рабоў. За прыкладна 150 гадоў, да пачатку XIX стагодзьдзя, было ня менш за 30 такіх паўстаньняў. Ужо ў другой палове XVII стагодзьдзя ў найбольш аддаленых горна-лясістых раёнах Ямайкі атабарыліся мароны — беглыя нэгры-рабы і іх нашчадкі, якія стварылі нешта накшталт уласнай дзяржавы. Яны рабілі набегі з мэтай захопу жывёлы і іншых рабаваньняў, і ў выніку ангельцы ў канцы XVIII стагодзьдзя правялі дэпартацыю марунаў у Афрыку (у Сьера-Леонэ, дзе яны заснавалі горад Фрытаўн).

У XIX стагодзьдзі, пасьля адмены рабства ў 1833 годзе, для ангельскіх плянтатараў на Ямайцы наступілі «дрэнныя часы». Вызваленьне нэграў-рабоў істотна падарвала плянтацыйную гаспадарку Ямайкі. Завоз працоўных-кантрактнікаў з Індыі і Кітаю ня выправіў сітуацыю. Вытворчасьць цукру на Ямайцы рэзка скарацілася. Да таго ж павялічылася канкурэнцыя з-за росту выпрацоўкі бураковага цукру ў Эўропе і павелічэньня вытворчасці цукру на Кубе і Яве.

У XX стагодзьдзі эканамічная сытуацыя на Ямайцы істотна зьмянілася ў выніку інвэстыцыяў з ЗША. Амэрыканскія кампаніі арганізавалі на Ямайцы буйную экспартную вытворчасьць бананаў, а таксама какава, кава і какосаў. Амэрыканцы заняліся і разьвіцьцём інфраструктуры Ямайкі (чыгуначная сетка і т. п.).

У 1943 годзе на Ямайцы было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права, у 1944 — частковае самакіраваньне. У 1959 годзе Ямайка атрымала ўнутранае самакіраваньне, у жніўні 1962 г. Брытанія дала Ямайцы незалежнасьць.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ямайка — трэцяя па плошчы выспа (10 991 км²) у складзе Вялікіх Антыльскіх выспаў, размешчаны на поўдзень ад Кубы і да захаду ад Гаіці. Працягласць выспы з захаду на ўсход 225 км, з поўначы на поўдзень — ад 35 да 82 км, даўжыня берагавой лініі — 1022 км. Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня 24—25 °С, ліпеня 26—27 °С. Сярэдне гадавая колькасьць ападкаў памяншаецца ад 5000 мм на паўночных наветраных схілах гор да 800 мм на паўднёвым узьбярэжжы. Адпаведна мяняюцца і прыродныя зоны ад сэзону вільготных вечназялёных трапічных лясоў на паўночна-ўсходніх схілах гор і ў цэнтры выспы да саваны поўдня і захаду.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ямайкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў