Айман аль-Завахіры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Айман аль-Завахіры
па-арабску: أيمن الظواهري
Кіраўнік Аль-Каіды
2 траўня 2011 — цяперашні час
Папярэднік: Усама бін Ладэн
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1951 (60 гадоў)
Каір, Эгіпет
Жонка: Аза Ахмэд (1978—2001)
Дзеці: 7 (6 жывыя)
Бацькі: Мухамад Рабіе аль-Завахіры
Умайма Азам
Адукацыя: Каірскі ўнівэрсытэт
Рэлігія: Суніцкі іслам

Айман аль-Завахіры (па-арабску: أيمن الظّواهري‎, Ayman al-Zawahiri, дакладная трансьлітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; нар. 19 чэрвеня 1951, Каір, Эгіпет) — лідар Аль-Каіды, пісьменьнік.

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Эгіпце. У 1974 годзе скончыў мэдычны факультэт Каірскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці хірург.

У 70-я гады стаў адным зь лідараў эгіпецкай экстрэмісцкай групоўкі «Ісламскі джыхад»[1]. У 1981 годзе быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства прэзыдэнта Анвара Садата. Адбыўшы трохгадовае зьняволеньне па абвінавачаньні ў захоўваньні вагняпальнае зброі, Завахіры накіраваўся ў Аўганістан у якасьці маджахеда. Пазьней ачоліў групу прыкладна з тысячы «эгіпецкіх афганцаў», якія далучыліся да ядра «Аль-Каіды».

У Эгіпце Айман аль-Завахіры завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. 25 верасьня 2001 году Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе»[2]. Пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна ён стаў «тэрарыстам №1»[3].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах