Аўганская лісіца
| Аўганская лісіца | |
Аўганская лісіца |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Надатрад | Laurasiatheria |
| Атрад | Драпежныя |
| Падатрад | Сабакападобныя |
| Сямейства | Сабачыя |
| Род | Лісіцы |
| Від | Аўганская лісіца |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Vulpes cana | |
Аўганская лісіца (Vulpes cana) — драпежны сысун роду лісіцаў сямейства сабачых. Занесена ў Чырвоную кнігу.
[рэдагаваць] Зьнешні выгляд
Аўганская лісіца — дробная лісіца. Вышыня ў карку — каля 30 см, даўжыня цела — 40—50 см, даўжыня хваста — 33—41 см, вышыня вуха — каля 9 см; вага — 1,5—3 кг. Афарбоўка зімовай поўсьці буравата-шэрая, з прыкметным налётам, якія распаўсюджваюцца і па версе доўгага пульхнага хваста.
[рэдагаваць] Распаўсюджаньне
Сустракаецца ад усходніх рэгіёнаў Блізкага Ўсходу да Аўганістану. Знойдзена ў наступных краінах: Аўганістан, Эгіпет (Сынай), Іран, Ізраіль, Ярданія, Аман, Пакістан, Саудаўская Арабія, Туркмэністан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Емэн. Асноўная частка арэалу — Усходні Іран, Аўганістан і Паўночна-Заходні Індастан. Зь іншых вобласьцей выгляд выключаны міжвідавай канкурэнцыяй з рудымі лісіцамі.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |