Букмал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Распаўсюджаньне букмалу й нюнашку ў Нарвэгіі па муніцыпалітэтах.

Бу́кмал (па-нарвэску: bokmål — «кніжная мова») — адзін з двох (побач зь нюнарскам) стандартаў (формаў) нарвэскай мовы. Сфармаваўся на падставе данскай мовы па чатырох стагодзьдзях панаваньня Даніі над Нарвэгіяй (данска-нарвэская унія).

Многія буйныя нарвэскія пісьменьнікі XIX стагодзьдзя, найперш Генрык Ібсэн і Б'ёрнст'ернэ Б'ёрнсан, пісалі стыхійна нарвэгізаванай данскаю мовай, першапачаткова называнай "данска-нарвэскаю". Назва «букмал» прынятая з 1929 году замест ужыванай раней «дзяржаўнай мовы» (па-нарвэску: riksmål). Іншая афіцыйная пісьмовая мова Нарвэгіі — нюнарск.

Букмал ужываецца прыкладна 90 % насельніцьтва Нарвэгіі, менавіта яго найчасьцей вывучаюць замежныя студэнты , на ім выходзяць усе цэнтральныя СМІ. Нормы букмалу набліжаныя да ўсходненарвэскіх дыялектаў, асабліва да варыянтаў, на якіх гавораць вакол Осьлё, хоць аснова яго застаецца данскай. Данскія тэксты ў пісьмовым выглядзе зразумелыя носьбітам букмалу, фанэтычныя ж адрозьненьні дастаткова моцныя, таму з разуменьнем вуснай данскай мовы нарвэсцы маюць складанасьці. У букмале большая колькасьць запазычаньняў, чымся ў нюнарску. У XX стагодзьдзі прадпрымалася некалькі моўных і артаграфічных рэформаў дзеля "дэмакратызацыі" "кніжнае мовы", аднак некаторыя не прыжыліся і былі адмененыя. Адзінага артаэпічнага стандарту кніжная нарвэская ня мае.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]