Бутрым Якубавіч Неміровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутрым Якубавіч Неміровіч
лац. Butrym Jakubavič Niemirovič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1488
Памёр па 23 верасьня 1523
Род Неміровічы
Бацькі Якуб Андрэевіч Неміровіч
Жонка Марына

Бутрым Якубавіч Неміровіч (у каталіцтве Ўладзіслаў[a]; да 1488 — па 23 верасьня 1523) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, цівун віленскі (1507—1510).

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бутрым

Бота або Бута (Boto, Buto) і Рым (Rim) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Rimboto[5][6] (Rimbotus[7]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бутримко Якубовичъ (9 верасьня 1488 году)[8], Бутрымъ Якубовичъ Немировичъ (25 лістапада 1500 году)[9], Бутримъ Якубовичъ (24 ліпеня 1501 году)[10], Butrym Nyemirovicz (1506 год)[11], Бутрим[ъ] Немирович[ъ] (1506 год, 23 ліпеня 1507 году, 8 лютага і 15 траўня 1509 году, 19 кастрычніка 1510 году[12], 19 верасьня 1561 году[13]).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Якуба Андрэевіча. Меў братоў Андрэя, Яна і Вацлава. Як яго брат, з усяго відаць, памылкова ўпамінаецца Марцін Якубавіч[14].

Упамінаецца 25 лістапада 1500 і 24 ліпеня 1501 году як дваранін вялікага князя Аляксандра. Па сьмерці Аляксандра перайшоў у двор Жыгімонта Старога. З 30 траўня 1504 да 25 лістапада 1506 году быў крайчым вялікай княгіні, намесьнікам віленскім. 23 чэрвеня 1507, 19 кастрычніка 1510 і ў грамаце 1509 году значыцца цівуном віленскім каралеўскага двара. У 1516 году ўпамінаецца як баярын гаспадара караля яго міласьці.

Ажаніўся з Марынай. 8 сьнежня 1510 году разам з жонкай фундаваў алтар Сьвятой Ганны ў касьцёле ў Тэйкінах[15].

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Змацаваў дзьве ўласныя граматы пячацьцю з рускім надпісам: «ПЬ(ЧАТЬ)+В(Л)ОДНСЛАВЬ ЕЗУСЬ М(А)РЬӔ»[16].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гэтае імя значыцца на ўласнай пячаці і ўпамінаецца ў грамаце яго брата Андрэя

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 1273.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
  6. ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
  7. ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 68.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 148.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 271.
  11. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 21.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 208, 388, 395, 412, 414.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 488.
  14. ^ Корзинин А. Л. Двор великой княгини Литовской и королевы Польской Елены Ивановны // Вестник СПбГУ. История. Т. 67, вып. 3, 2022. С. 682.
  15. ^ Корзинин А. Л. Двор великой княгини Литовской и королевы Польской Елены Ивановны // Вестник СПбГУ. История. Т. 67, вып. 3, 2022. С. 682—683.
  16. ^ Корзинин А. Л. Двор великой княгини Литовской и королевы Польской Елены Ивановны // Вестник СПбГУ. История. Т. 67, вып. 3, 2022. С. 683.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]