Біярыц
| Біярыц | |||||
| Biarritz | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Аквітанія | ||||
| Дэпартамэнт: | Атлянтычныя Пірэнэі | ||||
| Плошча: | 11,66 км² | ||||
| Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 26 690 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 64200 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°28′47″ пн. ш. 1°33′18″ з. д. / 43.47972° пн. ш. 1.555° з. д.Каардынаты: 43°28′47″ пн. ш. 1°33′18″ з. д. / 43.47972° пн. ш. 1.555° з. д. | ||||
|
Біярыц на мапе Францыі
Біярыц
|
|||||
| http://ville-biarritz.fr | |||||
Біярыц (па-француску: Biarritz) — горад на поўднёвым захадзе Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Атлянтычныя Пірэнэі рэгіёна Аквітанія. Насельніцтва слаае 33 600 жыхароў, паводле зьвестак на 2006 году. Шыкоўны прыморскі кліматычны і бальнеялягічны курорт. Фэшэнэбельны курорт, месца адпачынку й лячэньня каралеўскіх асобаў, прэзыдэнтаў і іншых высокапастаўленых асобаў. Горад месьціцца ў гістарычнай вобласьці Краіны Баскаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У 840 годзе на землях Гасконі зьявіліся вікінгі. Яны рассяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку й на тым месцы, дзе зараз разьмешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі выдатныя магчымасьці паляваньня на кітоў. Пасьля ваеннага паражэньня ў 982 годзе іхныя нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у зьмешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі й Навары. Канчаткова асыміляваліся яны толькі да пачатку XX стагодзьдзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазьней, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, дзякуючы карыснасьці для здароўя мясцовага паветрайі вады па рэкамэндацыі лекараў тут зьявіліся першыя адпачывальнікі й курортнікі.
Сапраўдную папулярнасьць Біярыцу ў XIX стагодзьдзі прынес імпэратар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 году горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Гішпаніі Альфонса XIII.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
З архітэктурных славутасьцяў горада варта адзначыць царкву Сьвятой Яўгеніі (франц. Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў бізантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэньні імпэратрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імпэратарская капэла й царква Сэн-Мартэн, пабудаваная ў XII стагодзьдзі і адноўленая ў XVI стагодзьдзі. Раскошны Гатэль-дзю-Пале таксама ўзьведзены дзякуючы распараджэньня імпэратрыцы ў 1854 годзе.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Аўгуста, Джорджыя, ЗША
Кашкайш , Партугалія
Іксэль , Бэльгія
Херэс-дэ-ля-Франтэра, Гішпанія
Сарагоса , Гішпанія
Мар-дэль-Плята , Аргентына
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Біярыц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |