Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/23 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1492 — адбылася каранацыя Яна I Ольбрахта
- 1608 — атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага (лісоўчыкі) пачалі аблогу Тройца-Сергіевага манастыру
- 1669 — імпэратар Леапольд I Габзбург заснаваў унівэрсытэт у Загрэбе
- 1846 — адкрытая плянэта Нэптун
- 1868 — Пуэрта-Рыка абвясьціла незалежнасьць
- 1889 — заснаваная фірма «Nintendo Koppai» (цяпер «Nintendo»)
- 1913 — францускі пілёт Ралан Гарос упершыню перасёк на самалёце Міжземнае мора
- 1939 — на Сусьветным кірмашы ў Нью-Ёрку закладзеная капсула часу, якую трэба адчыніць у 6939 годзе. У капсулу ўклалі жаночы капялюш, мужчынскую курыльную трубку і 1100 мікрафільмаў
- 1985 — у Парыжы адчынены музэй Паблё Пікаса
- 2002 — выйшла першая вэрсыя браўзэру Mozilla Firefox (пад назвай «Phoenix 0.1»)
Архіў · Сёньня 24 траўня 2013 году · Абнавіць гэтую старонку