Mozilla Firefox
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Mozilla Firefox | |
|---|---|
| Распрацоўка | Mozilla Foundation |
| Апошняя вэрсія | 3.0.2 / 23 верасьня 2008 года |
| АС | кросплятформенная |
| Тып | Браўзэр |
| Ліцэнзія | MPL/GPL/LGPL |
| Афіцыйная старонка | http://www.mozilla.com/firefox/ |
Mozilla Firefox (па-беларуску: Вогненная лісіца) — папулярны браўзэр, які распаўсюджваецца пад вольнай ліцэнзыяй. Firefox зьяўляецца нашчадкам праекту Mozilla. Вызначаецца гнуткай канфігурабельнасьцю, вялікай колькасьцю дапаўненьняў для вырашэньня розных задачаў карыстальніка. Мае дапаўненьні для фільтрацыі непажаданага зьместу, онляйнавага перакладу, узаемадзеяньня з блог-рухавікамі ды іншыя.
Mozilla Firefox («Мазіла Файрфокс», «Вогнеліс»), раней вядомы як Phoenix і Firebird — другі па папулярнасьці ў сьвеце браўзэр і першы з адкрытым зыходным кодам, які дамогся такой папулярнасьці.
Пасьля рэлізу вэрсіі 1.0 9 лістапада 2004 году браўзэр атрымаў ухвалу ад шматлікіх мэдыявыданьняў, у тым ліку «Форбс»[1] і «The Wall Street Journal»[2]. У першыя 99 дзён пасьля выпуску Firefox, яго спампавалі больш як 25 мільёнаў чалавек, пасьля чаго Firefox стаў адным з самых папулярных вольных прыкладаньняў з адкрытым кодам, асабліва сярод хатніх карыстальнікаў. 19 кастрычніка 2005 году Firefox быў загружаны ў стомільённы раз, усяго толькі праз 344 дня пасьля выпуску вэрсіі 1.0. Па стане на лістапад 2005 Firefox займаў ужо 9,4 % на сусьветным рынку інтэрнэт-браўзэраў, а да сярэдзіны 2006 году доля Mozilla Firefox складала, па розных зьвестках, ад 11 да 15 %, моцна пацясьніўшы пазыцыі браўзэра Internet Explorer, які выкарыстоўвае большасьць карыстальнікаў.
Існуюць вэрсіі для Windows, Mac OS X, Linux, OS/2, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Solaris і іншых апэрацыйных сыстэмаў.
30 лістапада 2005 году выйшаў Firefox 1.5. Прыхільнікі Firefox сьцьвярджаюць, што ў адрозненьне ад самага распаўсюджанага на пачатак 2005 браўзэра Internet Explorer шостай вэрсіі, убудаванага ў Windows, Firefox забясьпечвае больш высокі ўзровень бясьпекі карыстальніка, здольны абараняць яго ад дакучлівае рэклямы, валодае шэрагам новых магчымасьцяў.
Хоць Firefox — невялікі паводле памеру браўзэр, ён зьяўляецца адным з найбольш гнуткіх браўзэраў, мае шырокія магчымасьці наладаў: карыстальнік можа ўсталёўваць дадатковыя тэмы, якія зьмяняюць зьнешні выгляд праграмы, і дадаткі, якія дадаюць новую функцыянальнасьць.
Сярод адметных асаблівасьцяў можна вылучыць:
- блякаваньне ўсплывальных вокнаў (pop-up);
- падтрымку ўкладак (tabbed browsing) (некалькі старонак у адным вакне);
- павышаны клопат аб бясьпецы;
- убудаваную панэль пошуку ў пошукавых машынах і слоўніках;
- так званыя «Жывыя закладкі» («Live bookmarks») — мэханізм інтэграцыі RSS-струменяў;
- шырокія магчымасьці па наладзе паводзінаў і зьнешняга выгляду;
- невялікі памер дыстрыбутыва (каля 6 MB);
- падтрымку мноства дадаткаў;
- выдатныя прылады для вэб-распрацоўніка;
- аўтаматычнае абнаўленьне як самога браўзэра, так і яго пашырэньняў (пачынаючы з вэрсіі 1.5).
Варта адзначыць, што пералічаныя асаблівасьці зьяўляюцца адметнымі, у першую чаргу, паводле словаў саміх аўтараў Firefox. Правільнасьць найменьня некаторых асаблівасьцяў «адметнымі» (эксклюзіўнымі для гэтага браўзэра, або ўпершыню ўжытыя менавіта ў ім) зьяўляецца чыньнікам спрэчак ды інтэрнэт-дыскусіяў. З убудаваным у браўзэр блякаваньнем усплывальных вокнаў карыстальнікі маглі пазнаёміцца ў Internet Explorer 6 (напрыклад, усталяваўшы абнаўленьне Service Pack 2 для Windows XP) і пры выкарыстаньні Internet Explorer 7. Выкарыстаць укладкі (tabbed browsing) (некалькі старонак у адным акне) можна было яшчэ ў браўзэры Opera, а з дапамогаю дадатковых модуляў і ў Internet Explorer 6, сёмая вэрсія якога таксама забясьпечвае гэтую магчымасьць без неабходнасьці ўсталёўваць дадатковыя модулі. З ростам папулярнасьці Firefox і павышэньнем цікавасьці хакераў, заяўленая стваральнікамі павышаная бясьпека стала нярэдка аспрэчвацца (зрэшты, некаторыя гучныя заявы на небясьпечнасьць апынуліся фікцыяй). Убудаваная панэль пошуку маецца ў Internet Explorer з вэрсіі 4.0.
За выключэньнем адладчыка DOM, здольнага паведаміць карыстальніку пра памылку ў сынтаксісе загружанае старонкі і паказаць нумар радка, якая зьмяшчае памылку, прыладаў для вэб-распрацоўніка ў базавай канфігурацыі Firefox няма. Аднак, існуе мноства пашырэньняў, якія рэалізуюць неабходную функцыянальнасьць для вэб-распрацоўнікаў. У прыватнасьці:
- JSView — дадатак для прагляду зьнешніх файлаў старонкі
- HTMLValidator — дадатак для праверкі кода на адпаведнасьць стандартам W3C
- View Source Chart — дадатак для зручнае візуалізацыі разьметкі старонкі
- FireBug — шматфункцыянальны дадатак, які ўключае ў сябе адладчык, DOM-навігатар і JavaScript-кансоль
- Web Developer - дадатак, які прапануе мноства функцыяў для адладкі старонкі
Карыстальніку інтэрнэт, у якога зьявілася цікавасьць да загрузкі і ўсталёўкі Firefox на сваім кампутары, варта назваць ня толькі плюсы, але і мінусы гэтай праграмы, якія ёсьць у яго гэтаксама, як і ў любой іншай праграмы, нават калі рэкляма сьцьвярджае зваротнае. У параўнаньні з галоўным яго канкурэнтам — Internet Explorer - у Firefox ёсць як моцныя, так і слабыя бакі. Адлюстраваньне кантэнту адразу дазваляе камфортна працягваць сэрфінг нават пры няпоўнай загрузцы старонкі, што асабліва прыкметна пры марудным злучэньні і вялікай колькасьці ўкаранёных аб'ектаў. Пры распрацоўцы Firefox адмысловая ўвага надавалася падтрымцы стандартаў W3C.
Адкрыты зыходны код прадукта дае яму дадатковыя плюсы для карыстальніка — напрыклад магчымасьць упэўніцца (пры наяўнасці пэўнага досьведу) у адсутнасьці «закладкаў», перарабіць браўзэр «пад сябе», і нават самастойна выправіць памылкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Рухавік Gecko
Першапачаткова рухавік Gecko прызначаўся для браўзэра Netscape 6 у якасьці замены старога рухавіка Netscape Communicator 4, які выкарыстоўваўся з 1997 году. Для адладкі рухавіка была створаная адкрытая праграма Mozilla Suite, на якой і адладжвалі Gecko. У 2004 годзе Mozilla Suite была разабраная на браўзэр Mozilla Firefox, кліент электроннае пошты Mozilla Thunderbird, WYSIWYG HTML рэдактар NVU, каляндар Sunbird і IRC-кліент Chatzilla, які быў выпушчаны ў выглядзе дадаткі для браўзэра Mozilla Firefox. На сёньняшні дзень стабільнай зьяўляецца вэрсія рухавіка Gecko 1.8.1, прызначаная для Mozilla Firefox 2.0, Mozilla Thunderbird 2.0 і SeaMonkey 1.1, і вядзецца распрацоўка рухавіка новага пакаленьня Gecko 1.9 для Mozilla Firefox 3.0, Mozilla Thunderbird 3.0 і SeaMonkey 1.5.
[рэдагаваць] Firefox 2
25 кастрычніка 2006 году выйшаў Firefox 2.0. Ён пабудаваны на базе ўдасканаленага рухавіка Firefox 1.5 — Gecko 1.8.1. У ім палепшаная падтрымка JavaScript, SVG, XML (з Alpha 1), трохі зьменены дызайн браўзэра (з Beta 2), уведзеная сыстэма абароны ад фішынга, распрацаваная кампаніяй Google (Beta 1). Першапачаткова плянавалася дадаць сучасную сыстэму закладак пад назовам Places, але з-за цяжкасьцяў у яе адладцы яна будзе ўключаная толькі ў Firefox 3.0 (вясна 2007). Дададзена праверка артаграфіі тэксту ў вэб-формах.
[рэдагаваць] Firefox 3
Гэта вэрсія выйшла 17 чэрвненя 2008 года. У ёсць Places і яна праходзіць тэст Acid2. Для новае вэрсіі значна перапрацавалі рухавік, на зьмену Gecko 1.8.1 прыйшла вэрсія 1.9. У новай вэрсіі:
- зьменены мэтад высновы фрэймаў;
- рэалізаванае выкананьне блокаў object без атрыбуту type;
- спыненая падтрымка апэрацыйных сыстэмаў Windows 9x, а таксама апэрацыйнае сыстэмы Mac OS X 10.2.
[рэдагаваць] Пэрспэктывы
[рэдагаваць] Firefox 3.5
Наступнай вэрсіяй будзе 3.5.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Mozilla Firefox — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пачатак працы з Firefox
- Браўзэр Firefox па-беларуску
- Мазіла па-беларуску
- Старонка Firefox у Байнэце(рас.)
- Афіцыйная старонка праекту Firefox(анг.)
- Ru.Mozilla — фіданэтаўская эхаканфэрэнцыя аб дзейнасьці Mozilla Foundation(рас.)
- Firefox FAQ на расейскай мове (у фармаце CHM)

