Гамбоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гамбоўцы
Іншыя назвыґомбовці
Тыппаравы піражок
Нацыянальная страваукраінская кухня
ПаходжаньнеУкраіна
Час прыгатаваньня35
Складанасьць3
Асноўны складнікмука, малако, цукар, дрожджы, соль, яйкі
Распаўсюджаныя складнікіманныя крупы, вяршкі, павідла, масла, алей, вада, сухары, какава, бульба, карыца, ягады
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)249,18 ккал
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)

Гамбо́ўцы (па-ўкраінску: ґомбовці) — украінскі дэсэрт зь цеста з начыньнем, які гатуецца на пары. Пашыраны ў карпацкім рэгіёне Ўкраіны, у Закарпацьці.

У Закарпацьці папулярныя два віды ґамбоўцаў: мучна-дражджавыя з дамашнім сырам або з сьлівамі ці павідлам. Бульбяныя ёсьць аўтэнтычна вугорскімі і на Закарпацьці пашыраныя меней[1].

Рэцэпт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складнікі для цеста:

  • 500 г мукі
  • 200 г цёплага малака
  • пакунак сухіх дражджэй (25 г), або палова пакунку сьвежых
  • 1 ч. лыжка солі
  • 3 ст. лыжкі цукру
  • 1 яйка

Начыньне:

  • сьвежыя сьлівы ў цукры
  • або сьлівавае павідла

Смажанка:

  • сухары кандытарскія — 100 г
  • масла ці алей — 50 г
  1. Загадзя прасеяць муку і пакінуць на кухні, каб яна трохі прагрэлася і падыхала.
  2. Зьмясьціць дрожджы ў цёплае (не гарачае!) малако, дадаць лыжку цукру і пакінуць на 10 хвілін у цёплым месцы, каб забрадзілі.
  3. У муку дадаць яйка, цукар, соль і малако з дрожджамі, замясіць цеста. Накрыць яго рушніком і пакінуць у цёплыі месцы на 1,5 гадзіны.
  4. Роскачаць цеста таўшчынёю 1 — 1,5 см. Кубкам выразаць колцы.
  5. На выразаныя колы выкласьці па сьліве з цукрам, або па чайнай лыжцы павідла. Сфармаваць кулькі.
  6. У вялікую каструлю наліць вады напалавіну, даць ёй закіпець і зрабіць водную лазьню (гэта можа быць сіта, марля ці адмысловае прыстасаваньне для гатаваньня на пары). Выкласьці змазаныя алеем (каб не прыліплі) ґамбоўцы, накрываць іх накрыўкаю. Варыць 20 хвілінаў.
  7. У сатэйніку на алеі падсмажыць сухары, дадаць трохі цукру і пакласьці ў іх гамбоўцы, трошкі абсмажыць і выкласьці на талеркі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]