Генрык Пантопідан
Генрык Пантопідан (па-дацку: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменьнік-раманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісаньне сучаснага жыцьця Даніі».
[рэдагаваць] Біяграфія
Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютляндзкай паўвысьпе ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсьць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютляндыі, у горад Рандэрс. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у Капэнгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрсьлеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Мэце Мары Хансэн, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладаньня, пасьля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у тыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцьця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943.
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Сюлі-Прудом (1901) • Тэадор Момзэн (1902) • Б’ёрнсьцьернэ Б’ёрнсан (1903) • Фрэдэрык Містраль / Хасэ Эчэгерай-і-Эйсагірэ (1904) • Генрык Сянкевіч (1905) • Джазуэ Кардуччы (1906) • Рэд'ярд Кіплінг (1907) • Рудольф Крыстаф Эйкен (1908) • Сэльма Лягерлёф (1909) • Паўль Хэйзэ (1910) • Марыс Мэтэрлінк (1911) • Герхарт Гаўптман (1912) • Рабіндранат Тагор (1913) • Рамэн Ралян (1915) • Карл Густаў Вэрнэр фон Гэйдэнстам (1916) • Карл Г'елеруп / Генрык Пантопідан (1917) • Карл Шпітэлер (1919) • Кнут Гамсун (1920) • Анатоль Франс (1921) • Хасынта Бэнавэнтэ-і-Мартынэс (1922) • Ўільям Батлер Ейтс (1923) • Уладзіслаў Рэймант (1924) • Джордж Бэрнард Шоў (1925) Поўны сьпіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |