Генрых Дмахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генрых Дмахоўскі
POL Henryk Dmóchowski.jpg
Род дзейнасьці скульптар і палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1810
Дата сьмерці 26 траўня 1863

Дмахо́ўскі Ге́нрых (Генрык Дмухоўскі; 26 кастрычніка 1810 — 26 траўня 1863) — скульптар і палітычны дзяяч. Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сканчэньня прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў ў Рэчы Паспалітай, а пасьля паразы паўстаньня эміграваў у Францыю.

19 сакавіка 1833 у складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі быў вымушаны адступіць на Палесьсе, а затым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 па 1841. Пасьля вызваленьня з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.

У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амерыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.

У гэты час ён робіць мэдальён з сылюэтамі пакараных сьмерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». Але лёс не пашкадаваў яго сям’ю — паміраюць жонка і дзеці. Пахаваны яны ў Філадэльфіі, дзе над магіламі асірацелы Генрых паставіў помнік, выкананы са сьнежна-белага мармуру.

Па сьмерці родных, у траўні 1861 (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол вярнуцца) Генрых Дмахоўскі адкрывае скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Яго талент і веды атрымоўваюць прызнаньне, грамадзтва абірае правадзейным членам Віленскай археалягічнай камісіі.

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з царскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёна).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]