Г’ю Лоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Г’ю Лоры
Hugh Laurie
Hugh Laurie 2009 crop.jpg
Дата нараджэньня 11 чэрвеня 1959
Месца нараджэньня Оксфард, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Прафэсія актор, пісьменьнік, музыка
Кар’ера 1982—дагэтуль
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
«Залаты глёбус»
(2005, 2006)
IMDb ID 0491402

Джэймз Г’ю Кэлам Лоры (па-ангельску: James Hugh Calum Laurie, нар. 11 чэрвеня 1959 году, Оксфард, Вялікабрытанія) — ангельскі актор, комік, пісьменьнік, музыка й рэжысэр. Ён упершыню стаў вядомы як адзін зь вядучых шоў Фрая й Лоры, разам са сваім сябрам Стывэнам Фраем, зь якім ён далучыўся да акторскага складу ў сэрыялах «Чорная гадзюка» й «Джыўз і Ўустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 году Г’ю гуляе ролю доктара Грэгары Гаўза, за якую атрымаў два «Залатых глёбусы», два ўзнагароды Гільдыі актораў ЗША й некалькі намінацыяў на прэмію «Эмі».

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцьці» (1995), дыснэеўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фэнікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмы «Ст’юарт Літл».

Па стане на жнівень 2010 году Лоры зьяўляецца самым высокааплатным акторам у драматычным сэрыяле на амэрыканскім тэлебачаньні[1]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 году сусьветных рэкордаў як самы высокааплатны актор тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч даляраў ЗША[2] за здымку ў адным эпізодзе сэрыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачаньні[3][4].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Г’ю Лорысховішча мультымэдыйных матэрыялаў