Данілевічы
| Данілевічы | |
| Першыя згадкі: | 1508 |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Лельчыцкі |
| Сельсавет: | Дуброўскі |
| Вышыня: | 150 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 167 (2000) |
| Колькасьць двароў: | 89 |
| Тэлефонны код: | +375 2356 |
| Аўтамабільны код: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′ пн. ш. 27°58′ у. д. / 51.767° пн. ш. 27.967° у. д.Каардынаты: 51°46′ пн. ш. 27°58′ у. д. / 51.767° пн. ш. 27.967° у. д. |
|
Данілевічы на мапе Беларусі
Данілевічы
|
|
Даніле́вічы — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 28 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Данілевічы ўваходзяць у склад Дуброўскага сельсавету, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новая ніва».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомыя з 1508 году, у складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, з 1886 году сяло знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 8 жыхароў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1845 год — 16 двароў, 146 жыхароў
- 1886 год — 26 двароў, 188 жыхароў
- 1909 год — 57 двароў, 370 жыхароў
- 1917 год — 59 двароў, 387 жыхароў
- 1921 год — 312 жыхары
- 1940 год — 74 двары, 446 жыхароў
- 1998 год — 104 двароў, 149 жыхароў
- 2000 год — 89 двароў, 167 жыхароў
[рэдагаваць] Інфраструктура
Клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
Каля вёскі ў лесе знаходзіцца дуб вышынёй 32 м, дыямэтрам 1,6 м, акружынай 4,5 м — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.
[рэдагаваць] Помнікі архітэктуры
- Сьвята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 2000 годзе.
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Царква
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Дуброўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |
| Лельчыцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |