Джэк Андрака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэк Андрака
па-ангельску: Jack Thomas Andraka
Jack Andraka.jpg
Нарадзіўся 8 студзеня 1997 (17 гадоў)
Краўнзвіл(en), графства(en) Эн-Эрандэл(en), штат Мэрылэнд, ЗША
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амэрыкі
Навуковая сфэра Біялёгія
Альма-матэр Паўночная акруговая сярэдняя школа(en) (Глен Бёрні(en), графства Эн Эрандэл, штат Мэрылэнд, ЗША)
Навуковы кіраўнік Анірбан Маітра
Вядомы як Вынаходнік таннага і хуткага спосабу выяўленьня рака падстаўнікавай залозы(be)
Узнагароды і прэміі Узнагарода імя Гордана Мура(en) (75 000 $; 2012, Міжнародны навукова-машунабудаўнічы кірмаш Інтэл(en))

Джэк Андрака (нарадзіўся 8 студзеня 1997 году) — амэрыканскі аматар-вынаходнік спосабу выяўленьня рака. Атрымаў галоўную ўзнагароду імя Гордана Мура на Міжнародным навукова-машунабудаўнічым кірмашы Інтэл(en) (МНМК Інтэл) 2012 году за распрацоўку спосаба выяўленьня рака падстраўнікавай залозы(en). Таксама атрымаў шэраг іншых меншых узнагародаў агульнай сумай у 100 500 амэрыканскіх даляраў.

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Стыў Андрака, інжынэр-будаўнік(en) і маці — Джэйн Андрака, анэстэзіёляг(en), спрыялі чытаньню хатняга збору навуковых часопісаў. Старэйшы брат — Люк Андрака атрымаў $ 96 000 у якасьці ўзнагародаў на МНМК Інтэл 2010 году за распрацоўку спосабу досьледу ўзьдзеяньня дрэнажу кіслых шахтавых водаў(en) на навакольнае асяродзьдзе. У 2011 г. Люк атрымаў узнагароду на спаборы «Тэхналёгіі для чалавецтва, што кіруецца інавацыямі, супрацай і ведамі» Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (Кембрыдж, графства Мідлсэкс(en), штат Масачусэтс, ЗША). Натхненьнем для распрацоўкі паслужыла сьмерць дзядзькі[1].

Джэк Андрака выявіў, што прычына нізкай выжывальнасьці пры раку падстраўнікавай залозы заключаецца ў адсутнасьці хуткага, адчувальнага і таннага спосабу раньняга выяўленьня. Падчас чытаньня артыкула аб аналітычных спосабах выкарыстаньня вугляродных нанатрубак(be) на ўроку біялёгіі аб антыцелах(en) у яго ўзьнікла думка аб выпрабаваньні на рак падстраўнікавай залозы. Пры дапамозе пошукавіка Гугл ён працягнуў чытаньне бясплатных сеціўных(en) навуковых часопісаў аб нанатрубках і біяхіміі рака[2].

Затым ён зьвярнуўся да 200 прафэсараў Унівэрсытэту Джона Гопкінса(en) (Балтымор(be), штат Мэрылэнд, ЗША) і Нацыянальных установаў здароўя ЗША(en) (Бэтэзда(en), графства Мантгомэры(en), штат Мэрылэнд, ЗША) з каштарысам, раскладам і тэрмінамі ажыцьцяўленьня па лябараторную дапамогу сваёй задуме. Станоўчы адказ даслаў прафэсар паталёгіі, анкалёгіі(be) ды хімічнай і біямалекулярнай інжынэрыі(en) Анірбан Маітра са Школы мэдыцыны Джона Гопкінса(en).

Вынікам працы сталася новае выпрабаваньне на рак падстраўнікавай залозы пры дапамозе маца(en) з папяровым датчыкам, падобным да паласы выпрабаваньня на цукровы дыябэт. Гэтая паласа паказвае ровень мэзатэліну(en), біямаркера(en) рака падстраўнікавай залозы, у крыві або брулях дзеля выяўленьня хваробы на раньняй ступені. Выпрабаваньне займае 5 хвілінаў і таксама прыдатнае для выяўленьня рака лёгкіх і яечніка(en) праз агульны біямаркер. Датчык каштуе тры даляры і можа ўжывацца ў 10 выпрабаваньнях[3].

Спосаб выяўленьня рака[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэк Андрака вывёў мэляномныя ракавыя вузы падстраўнікавай залозы з камэрцыйнай культуры ракавых вузаў(en) падстраўнікавай залозы, што празьмерна выраблялі мэзатэлін. Выраблены мэзатэлін адасобілі, засяродзілі й падлічылі шляхам імунафэрмэнтнага аналізу(en).

Пасьля аналізу заходняй плямы(en) чалавечыя мэзатэлін-спэцыфічныя антыцелы зьмяшалі з аднаслойнымі вугляроднымі нанатрубкамі і выкарысталі для пакрыцьця паласы звычайнай фільтравальнай паперы(en). У выніку папера сталася правадной. Адпаведнае напластаваньне вызначылі сканавальным электронным мікраскопам(en). Вузавыя сродкі, злучаныя з рознай колькасьцю мэзатэліна, выпрабавалі на папяровым біядатчыку(en). Папярэдне і пасьля выкарыстаньня вымяралася ўсялякая зьмена электрычнага патэнцыялу датчыкавай паласы.

Пры досьледзе антыцелы зьвязваліся з мэзатэлінам і павялічваліся. Гэтыя ўзмоцненыя малекулы распаўсюджвалі нанатрубкі далей адзін ад аднаго, што зьмяняла электрычныя ўласьцівасьці сеткі. Чым больш было мэзатэліну, тым больш антыцелы зьвязваліся і павялічваліся, і тым слабей станавіўся электычны сыгнал[4].

Выпрабаваньні на чалавечай сыроватцы крыві(en), атрыманай ад здаровых людзей і хворых на хранічны панкрэатыт (запаленьне падстраўнікавай залозы), інтраэпітэліяльнае(be) новаўтварэньне(en) ў падстраўнікавай залозе або рак падстраўнікавай залозы далі падобны вынік. Мяжа выяўляльнай адчувальнасьці датчыка склала 0,156 нанаграма на мілілітар. Пры гэтым ровень празьмернага вырабу мэзатэліну пры раку падстраўнікавай залозы складае 10 нанаграмаў на мілілітар.

Выпрабаваньне дае больш як 90%-ю дакладнасьць у выяўленьні мэзатэліну. Датчык апынуўся ў 28 разоў хутчэйшым, у 28 разоў таньнейшым і ў 100 разоў больш адчувальным за існыя на 2012 год выпрабаваньні[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]