Джэром Сэлінджэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэром Сэлінджэр
Jerome David Salinger
аўтограф
аўтограф
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1919
Нью-Ёрк
Памёр 27 студзеня 2010
Нью-Гэмпшыр
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Дзеці Q3182914
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар
Гады творчасьці 19401965
Дэбют «Маладыя людзі»
Значныя творы «Лавец у жыце» («Над безданьню ў жыце»)
Подпіс

Джэром Дэйвід Сэлінджэр (1 студзеня 1919, Нью-Ёрк27 студзеня 2010, Корніш, Нью-Гэмпшыр, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік. Аўтар знакамітага раману «Лавец у жыце» (па-ангельску: The Catcher in the Rye).

Нарадзіўся 1 студзеня 1919 году ў Нью-Ёрку, на Манхэтане. Яго бацька - Саламон Сэлінджэр (1887-1974), габрэй літоўскага (часам памылкова пішуць, расейскага) паходжаньня, заможны аптовы гандляр кашэрнай вяндлінай і сырамі (бацькі Саламона паходзілі з Ковенскай губэрні - бацька, урач Сайман Сэлінджэр (1860-1960) з Таўраге, маці - Фані Копланд (1865-1929) - з Баранішак).

Маці Джэрама, Мірыям Сэлінджэр (да вяселля насіла імя Мэры Джылік) - шатляндзка-ірляндзкага паходжаньня. Дорыс, адзіная сястра Джэрама, была старэйшая за яго на восем гадоў і два месяцы.

Пісьменьніцкая кар'ера Сэлінджэра пачалася з публікацыі кароткіх апавяданьняў у нью-ёркскіх часопісах. Яго першае апавяданьне «Маладыя людзі » (па-ангельску: The Young Folks) было апублікавана ў часопісе «Story» ў 1940 годзе. Першую сур'ёзную вядомасьць Сэлінджэр прынёс кароткі аповяд «Час бананавых рыбак» (па-ангельску: A Perfect Day for Bananafish, 1948) - гісторыя аднаго дня з жыцьця маладога чалавека Сімора Гласа і яго жонкі.

Праз адзінаццаць гадоў пасьля першай публікацыі Сэлінджэр выпусьціў свой адзіны раман «Лавец у жыце» (па-ангельску: The Catcher in the Rye, 1951), які сустрэў дружнае адабрэньне крытыкі і да гэтага часу захоўвае папулярнасьць сярод старшакляснікаў і студэнтаў, якія знаходзяць у поглядах і паводзінах героя, Холдэна Колфілда, блізкі водгук уласным настроям. Кніга была забароненая ў некалькіх краінах і некаторых штатах ЗША за дэпрэсіўнасьць і ўжываньне лаянкі, але цяпер у многіх амэрыканскіх школах ўваходзіць у сьпісы рэкамендаванай для прачытаньня літаратуры.

Ужо да 1961 года раман быў перакладзены ў дванаццаці краінах, уключаючы СССР, дзе яго надрукавалі ў расейскамоўным перакладзе Рыты Райт-Кавалёвай ў часопісе «Замежная літаратура» (№ 11 за 1960 год). На беларускую мову "Лавец у жыце" не перакладаўся.

Пасьля таго як раман «Лавец у жыце» заваяваў папулярнасьць, Сэлінджэр пачаў весьці жыцьцё пустэльніка, адмаўляючыся даваць інтэрвію. Пасьля 1965 года перастаў друкавацца, пішучы толькі для сябе. Наклаў забарону на перавыданьне раньніх твораў (да апавяданьня «Час бананавых рыбак») і спыніў некалькі спробаў надрукаваць яго перапіску. У апошнія гады жыцця ён практычна ня меў ніякіх зносін з вонкавым сьветам, жывучы за высокай агароджай ў маёнтку ў мястэчку Корніш, штат Нью-Гэмпшыр, і займаючыся разнастайнымі духоўнымі практыкамі (будызм, індуізм, ёга, макробіётыка, дыянэтыка), а таксама нетрадыцыйнай медыцынай.

Сэлінджэр памёр сваёй сьмерцю ў сваім доме 27 студзеня 2010 года ва ўзросьце 91 году.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1940 — Маладыя людзі (па-ангельску: The Young Folks, па-расейску: Подростки)
  • 1940 — Адведай Эдзі (Go See Eddie, Повидайся с Эдди)
  • 1941 — Виноват, исправлюсь (The Hang of It)
  • 1941 — Душа несчастливой истории (The Heart of a Broken Story)
  • 1942 — Затянувшийся дебют Лоис Тэггетт (The Long Debut of Lois Taggett)
  • 1942 — Неофициальный рапорт об одном пехотинце (Personal Notes of an Infantryman)
  • 1943 — Браты Варыёні (па-ангельску: The Varioni Brothers, па-расейску: Братья Вариони)
  • 1943 — Інвэртаваны лес (The Inverted Forest, Опрокинутый лес)
  • 1944 — По обоюдному согласию (Both Parties Concerned)
  • 1944 — Мягкосердечный сержант (Soft Boiled Sergeant)
  • 1944 — Последний день последнего увольнения (Last Day of the Last Furlough)
  • 1944 — Раз в неделю — от тебя не убудет (Once a Week Won’t Kill You)
  • 1945 — Элейн (Elaine, Элейн )
  • 1945 — Я вар’ят (па-ангельску: I’m Crazy, па-расейску: Я сумасшедший)
  • 1945 — Хлапец у Францыі (па-ангельску: A Boy in France, па-расейску: Солдат во Франции)
  • 1945 — Сэндвіч без маянэзу (па-ангельску: This Sandwich Has No Mayonnaise, па-расейску: Сельди в бочке)
  • 1945 — Незнаёмец (The Stranger, Посторонний)
  • 1946 — Легкий бунт на Мэдисон-авеню (Slight Rebellion off Madison)
  • 1947 — Девчонка без попки в проклятом сорок первом (A Young Girl in 1941 with No Waist at All)
  • 1948 — Дзяўчына, якую я ведаў (A Girl I Knew, Знакомая девчонка)
  • 1948 — Сумная мэлёдыя (па-ангельску: Blue melody, па-расейску: Грустный мотив)
  • 1948 — Час бананавых рыбак (па-ангельску: A Perfect Day for Bananafish, па-расейску: Хорошо ловится рыбка-бананка)
  • 1948 — Дзядзька Ўігілі з Канэкцікута (па-ангельску: Uncle Wiggily in Connecticut, па-расейску: Лапа-растяпа)
  • 1948 — Напярэдадні вайны з эскімосамі (па-ангельску: Just Before the War with the Eskimos, па-расейску: Перед самой войной с эскимосами)
  • 1949 — Чалавек сьмеху (па-ангельску: The Laughing Man, па-расейску: Человек, который смеялся)
  • 1949 — У чаўне (Down at the Dinghy, В лодке)
  • 1950 — Тебе, Эсме — с любовью и всякой мерзостью (For Esmé — with Love and Squalor)
  • 1951 — И эти губы, и глаза зелёные… (Pretty Mouth and Green My Eyes)
  • 1951 — Лавец у жыце (Над пропастью во ржи)
  • 1952 — Голубой период де Домье-Смита (De Daumier-Smith’s Blue Period)
  • 1953 — Тэдзі (па-ангельску: Teddy, па-расейску: Тедди)
  • 1955 — Вышэй падняць страпілы, цесьляры (па-ангельску: Raise High the Roof-Beam, Carpenters, па-расейску: Выше стропила, плотники)
  • 1959 — Сэймур: Уводзіны (па-ангельску: Seymour: An Introduction, па-расейску: Симор: Введение)
  • 1961 — Фрэні і Зуі (па-ангельску: Franny and Zooey, па-расейску: Фрэнни и Зуи)
  • 1965 — 16-й день Хэпворта 1924 года (Hapworth 16, 1924)
  • The Ocean Full of Bowling Balls

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Джэром Сэлінджэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў