Дрэнтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Дрэнтэ
Drenthe
Drenthe wapen.svg
Flag Drenthe.svg
Герб Сьцяг
Гімн: Mijn Drenthe (Мой Дрэнтэ)
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Q798
Найбольшы горад Эмен
Каралеўскі камісар Жак Ціхелаар (Jacques Tichelaar)
Насельніцтва (2009) 490 тыс.
Шчыльнасьць 186 чал./км² (12-е месца)
Канфэсійны склад Пратэстанты (19,3 %)
 каталікі (7,6 %)
Плошча Суша 2641 км²
Вада 39,28 км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 56 м
Месцазнаходжаньне Дрэнтэ
Дрэнтэ на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-DR
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дрэнтэ (па-нідэрляндзку: Drenthe) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар — Асэн, але найбуйнейшым местам зьяўляецца Эмен. Насельніцтва правінцыі нязначна перавышае 490 тыс. человек (10-е месца сярод правінцыяў паводле дадзеных на 2009 году).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча тэрыторыі складае 2641 км² (7-е месца), зь іх плошча вады - ледзь болей за 39 км².

Большая частка правінцыі ляжыць на Дрэнцкім плято, якое складаецца з пакрытых пяском гравійных ды пяшчаных асадкаў з часін апошняга ледавіковага пэрыяду. Значная частка плято ляжыць на ўзроўні 10-20 мэтраў над нармалёвым амстэрдамскім узроўнем ([1] (нід.), які знаходзіцца ледзь вышэй за ўзровень мора). Розьніца ва ўзроўні абумоўленая ў асноўным праз рэкі й ручаі, што працякаюць па плято, ды штучна ўзьнятымі й забудаванымі землямі й старымі выдмамі.

На паўночным усходзе Дрэнтэ ляжыць Хондсруг (па-нідэрляндзку: Hondsrug - «сабачына сьпіна») - ланцуг пагоркаў, якія цягнуцца ад Эмену на паўднёвы ўсход да места Гронінген на поўначы. Найвышэйшы натуральны пункт правінцыі ляжыць на паўночны захад ад Эмену, на вышыні 32 мэтраў над нармалёвым амстэрдамскім узроўнем. У самім жа Эмене абсалютны найвышэйшы пункт правінцыі (56 мэтраў)- былая звалка адкідаў, якая пераўтвораная ў прыродны ляндшафт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дальмены

Першыя згадкі Дрэнтэ адносяцца да 820 году, калі ў дакуманце йдзе гаворка пра гау (ў старажытных германцаў вобласьць пражываньня племі) Дрэнтэ (па-лацінску - "de pago Treanth"). У дакумантах, якія датуюцца 1024 й 1025 гадамі, Дрэнтэ завецца графствам. Сам назоў правінцыі — Дрэнтэ — адносяць да ліку тры (па-нідэрляндзку: drie), магчыма першапачаткова вобласьць складалася з трох частак.

На тэрыторыі Дрэнтэ знаходзяцца 52 дальмены (па-нідэрляндзку: hunebed, літаральна — «ложак волатаў») — артэфактаў каменнага веку. Гэта сьведчыць пра тое, што ў дапісьмовы пэрыяд Дрэнтэ быў адным са старажытных населенных вобласьцяў Нідэрляндаў. У правінцыі засталіся й помнікі больш позьніх пэрыядаў, напрыклад, курганы.

Каналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыповы ляндшафт Дрэнтэ

Рэкі й ручаі, што працякаюць па правінцыі Дрэнтэ, замалыя для суднаходзтва, таму разьвіцьцё ў першую чаргу гандлю запатрабавала пашырыць, паглыбіць і зьвязаць іх каналамі. Асноўныя працы прыпалі на XIX ст. Аднак паступовае разьвіцьцё аўтамабільнага, чыгуначнага, авіяцыйнага транспарту значна зьменшыла ролю існых каналаў. Цяпер яны выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для экскурсійных прагулянак для турыстаў і для рыбалоўства.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]