Гронінген (правінцыя)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Гронінген Groningen |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нідэрлянды |
| Статус | Правінцыя |
| Каралеўскі камісар | Макс ван дэн Берг |
| Насельніцтва (2005) |
575 тыс. (9-е месца) |
| Шчыльнасьць | 246 чал./км² (4-е месца) |
| Канфэсійны склад | Пратэстанты (18 %) каталікі (4,5 %) |
| Плошча | Суша 2336; вада 631 км² (8-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Гронінгену | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | NL-GE |
| Афіцыйны сайт | |
Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў. Сталіца й найбуйнейшае места - Гронінген. Насельніцтва, паводле дадзеных 2005 году, склала 575 тыс. чалавек (9-е месца сярод правінцыяў). Амаль траціна насельніцтва правінцыі (180 тыс. чалавек) мешкае ў яе сталіцы. Астатнія буйныя месты правінцыі: Хогэзанд - 21,5 тыс. чалавек, Вендам - 20,4 тыс., Стадсканал - 20 тыс. чалавек.
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча правінцыі - 2967 км² (уключаючы ваду, 7-е месца), у тым ліку сушы — 2336 (8-е месца). Гронінген на поўначы мяжуе з унутраным Вадэнскім морам, на паўночным усходзе - з ракой Эмс і бухтай Доларт, на ўсходзе - з зямлёй Ніжняя Саксонія (Нямеччына), на поўдні - з правінцыяй Дрэнтэ й на захадзе - з Фрысьляндам.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першапачаткова тэрыторыя правінцыі адносілася да гістарычнае вобласьці Фрызія, якая працягнулася ўздоўж Паўночнага мора ад нідэрляндзкага возера Эйселмер да Даніі, - землі, гістарычна заселеныя фрызамі. Гронінген стаў часткай імпэрыі франкаў каля 785. Хрысціянізацыю рэгіёну кароль Карл Вялікі прызначыў місіянэру Людгеру, які пасьля быў далучаны да ліку Сьвятых. У XI ст. места Гронінген было вёскай у правінцыі Дрэнтэ, што належала біскупству Утрэхт, у той час як большасьць земляў правінцыі адносілася да Мюнстэрскай епархіі. У сярэднія вякі места Гронінген атрымала шырокія правы, што дазволіла яму дамінаваць над навакольнымі тэрыторыямі (Ommelanden).
|
|||||
Спасылкі [рэдагаваць]
Гронінген (правінцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў