Дум-мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дум-мэтал
Стылістычнае паходжаньне Гэві-мэтал (асабліва альбомы Black Sabbath на пач. 1970-х)
Паходжаньне Пачатак-сярэдзіна 1970-х, Эўропа і ЗША
Тыповыя інструмэнты электрагітара · бас-гітара · ударныя · вакал
Папулярнасьць Андэграўнд
Вытворныя формы готык-мэтал · сладж-мэтал · пост-мэтал
Паджанры
эпік-дум · дроўн-дум · ф’юнэрал-дум · готык-мэтал
Роднасныя жанры
стоўнэр-дум · сладж-дум · дэт-дум

Дум-мэтал (анг. doom metal) — экстрэмальная форма гэві-мэталу, якая вызначаецца павольным тэмпам, паніжанным ладам і больш шчыльным і цяжкім гучаньнем гітар, што адрозьнівае яго ад менш агрэсіўных паджанраў мэталу. У лірыцы і музыцы выкрываецца жаданьне навесьці пачуцьці безнадзейнасьці, жаху і нямінучасьці лёсу.[1] Вялікі ўплыў на разьвіцьцё жанру зрабілі раньнія творы Black Sabbath,[1] якія заклалі падмурак для дум-мэталу: «Black Sabbath», «Electric Funeral» і «Into the Void». На пачатку 1980-х з адкрыцьцём новых гуртоў Ангельшчыны (Pagan Altar, Witchfinder General), ЗША (Pentagram, Saint Vitus, Trouble) і Швэцыі (Candlemass і Count Raven) іх гучаньне вылілася ў асобны жанр дум-мэталу.[1]

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інструмэнтоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш звычайнымі інструмэнтамі ў дум-мэтале зьяўляюцца электра- і бас-гітара, ударная ўстаноўка, часам выкарыстоўваюць клявішныя, якія надаюць агульнаму гучаньню плыўнасьці і празрыстасьці.[2] Гітарысты і басісты зазвычай зьніжаюць лад гітар і карыстаюцца вельмі агрэсіўны дысторшн. Разам інструмэнты ствараюць вельмі «шчыльны» ці «цяжкі» гітарны гук,[2] што і зьяўляецца галоўнай характарыстыкай жанру. Акрамя ўжываньня звычайных кампазыцыйных прыёмаў гітарная і басовая партыя часам граюць ва ўнісон, што творыць вельмі гучную і багатую на басы сьцяну гуку. Адметнай рысай жанру таксама зьяўляецца засяроджанасьць на павольных тэмпах[1] і мінорных танальнасьцяў з дасягненьнем дыссанансу, асабліва трытонамі.

Вакальныя партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вакальных партыях прадстаўнікі дум-мэталу аддаюць перавагу чыстаму сьпеву, у выкананьні інтанацыяй перадаюцца пачуцьці безнадзейнасьці, адчаю ці болю, такім чынам імітуючы высокі лямант і крык Озі Озбарна, Бобі Ліблінга і Зыба Паркса. Прадстаўнікі паджанру эпік-дум ідуць далей, зьвяртаючыся да опэрнага выкананьня. Тыя прадстаўнікі дум-мэталу, што натхняліся творамі гуртоў іншых экстрэмальных жанраў мэталу, таксама выкарыстоўваюць гроўл і скрым у сьпевах.

Тэмы песьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лірыка ў жанры зьяўляецца ключавым пунктам. Зазвычай, з доляй пэсымізму ў лірыцы, гэта пакуты, дэпрэсія, страх, гора, жах, сьмерць і злаба. Адныя гурты просталінейна распавядаюць гісторыю, іншыя ж зьвяртаюцца да сымбалізму.

Гісторыя дум-мэталу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стыль выкананьня Тоні Аёмі вельмі паўплываў на ўвесь жанр, гэтак жа, як і вызначыў яго.

Узьнікненьне (1970-я)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дум-мэтал — адна з найстарэйшых разнастайнасьцяў гэві-мэталу, якая чэрпала натхненьне з ранейшых твораў Black Sabbath. Музыка Black Sabbath, у сваю чаргу, натхнёная блюзам, але з характэрнай для думу гучнай манерай выкананьня на гітары Тоні Аёмі (які зазвычай выкарыстоўваў трытоны ў час гульні і напісаньня музыкі) і змрочнай пэсымістычнай лірыкай песень, замацавала стандарт раньняга гэві-мэталу і зрабілася крыніцай натхненьня для дум-мэтал-гуртоў, якія зьявіліся пазьней. Менавіта Black Sabbath і Pentagram (а таксама пабочны праект Bedemon) укладалі і выконвалі падобную цяжкую і змрочную музыку, якую пазьней, у 1980-х, музыкі, крытыкі і аматары будуць называць дум-мэталам. Адным з пачынальнікаў жанру таксама лічыцца Blue Cheer.[3]

Разьвіцьцё (1980-я)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку і да сярэдзіны 1980-х гадоў гурты Ангельшчыны і Злучаных Штатаў[1] зрабілі вялікі ўнёсак у фармаваньне дум-мэталу як асобнага жанру. У 1982 годзе выйшаў дэбютны альбом ангельскага гурта Witchfinder General «Death Penalty» (па-ангельску: «Сьмяротнае пакараньне»). У 19841985 гадох выйшлі адразу трэ дэбютныя альбомы: Saint Vitus з альбомам эпанімічны альбом, Trouble з альбомам «Psalm 9» і Pentagram з альбомам «Relentless».

Некаторыя дум-мэтал-гурты таксама натхняліся музыкай готык-рокавай і пост-панкавай сцэна 1980-х, што адлюстроўвае падабенства стыляў, што да змрочнасьці музычных тэм, праведзеных празь вершы і музыку. Гурт Mindrot увогуле часта называлі сплавам дэт-мэталу і готык-року.[4]

Паджанры і стылевыя адрозьненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйны дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпік-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стоўнэр-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Стоўнэр-рок

Сладж-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сладж-мэтал

Ф’юнэрал-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ф’юнэрал-дум (анг. Funeral doom; ад анг. funeral — пахаваньне) — адзін са стыляў дум-мэталу, які зьяўляецца скрыжаваньнем дэт-дум-мэталу і пахавальнай імшы. Адмяняецца вельмі павольным тэмпам, засяроджваючы ўвагу на думках пра сэнс спустошанасьці і бязвыходнасьці. Электрагітары звычайна звышперагружаныя); элемэнты дарк-эмбіенту, такія як клявішныя інструмэнты і сынтэзатары, ствараюць мітычную атмасфэру. Вакальныя партыі ўяўляюць сабой журботныя сьпевы, часам выкарыстоўваюцца экстрэмальныя тэхнікі кшталту гроўлінга. Пачынальнікамі ф’юнэрал-думу зьяўлялюцца Funeral, Thergothon, Skepticism і Corrupted). Немагчыма высьветліць, адкуль паходзіць назва: ад «піянэра» ф’юнэрала — Funeral, ці ад пахавальнай тэматыкі стылю.

Дэт-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дэт-дум-мэтал

Готык-дум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Готык-дум

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]