Душа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Душа — асаблівая нематэрыяльная сутнасьць, што не залежыць ад цела і вызначае жыцьцё, здольнасьці і асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасьць анімізму, зазнала зьмены ў працэсе рэлігійнага разьвіцьця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца не як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае і бесцялеснае, як божы дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэньні і траціць у момант сьмерці. Большасьць рэлігій прызнае або бессмяротнае існаваньне душы ў замагільным сьвеце (хрысьціянства, іслам), або бясконцае перасяленьне яе з аднаго цела ў другое (будызм).

