Згубленыя (сэзон 1)
| Згубленыя (сэзон 1) | |
| Lost Season 1' | |
| На экранах | 22 верасьня 2004 – 25 траўня 2005 |
|---|---|
| Краіна | |
| Тэлеканал | |
| Папярэдні | няма |
| Наступны | Згубленыя (сэзон 2) |
| Профіль на IMDb | |
Першы сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 22 верасьня 2004 і скончыўся 25 траўня 2005 году. Ён распавядае пра 48 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя з рэйсу 815 Oceanic Airlines пасьля катастрофы на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне. На працягу сэзону яны разумеюць, што гэта незвычайная выспа, і сутыкаюцца з рознымі небясьпекамі[1].
Першы сэзон ішоў у сераду а 20.00 ў ЗША і Канадзе ў 2004 годзе, а ў 2005 годзе яго ў расейскім перакладзе (Остаться в живых) трансьляваў па постсавецкую прастору Першы канал Расеі. Таксама ў ЗША і Канадзе быў паказаны дадатковы эпізод — Lost: The Journey 27 красавіка 2005 году. Пасьля заканчэньня сэзону 6 верасьня 2005 годзе Buena Vista Home Entertainment былі выдадзены DVD-плыты Lost: The Complete First Season[2].
Зьмест |
Каманда [рэдагаваць]
Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды быў паказаны ў ЗША на канале ABC. Прадусарамі сэрыялу сталі: стваральнік сэрыялу Дж. Дж. Абрамс, су-стваральнік Дэйман Ліндэлоф, Браян Бэрк, Джэк Бэндэр і Карлтан К’юз з Джэссы Александр і Джеффам Пінкнэрам, што выступлі ў якасьці прадстаўнікоў выканаўчай улады. Сцэнарыстамі сэрыялу з’яўляюцца Абрамс, Ліндэлоф, К’юз, Александр, Пінкнэр, супрадусар Дэйвід Ф’юры, прадурас Хав’эр Грыіла-Мархуах, прадусар Леанард Дзік, прадусары Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц, супрадусар Джэніфэр Джонсан і рэдактар Пол Дзіні. Некаторыя сэрыі першага сэзону былі напісаны аўтарамі супольна на пазаштатнай падставе. Рэжысэрамі на працягу ўсяго сэзону былі: Дж. Дж. Абрамс, Джэк Бэндэр, Стывэн Уільямс, Такер Гейтс, Грег Йатанэс і Кэвін Хукс. Саўндтрэк сэзону напісаў кампазытар Майкл Джыякіна.
Акторы [рэдагаваць]
Напачатку стваральнікі сэрыялу плянавалі ўзяць 14 новых актораў для здымак у фільме. Нэвін Эндрус граў жаўнера рэспубліканкай гвардыі Саіда Джара[3]. Эмілі дэ Рэйвін згуляла цяжарную аўстралійку Клэр Літлтон[4]. Да канца сэзону Клэр зьяўлялася толькі ў значных эпізодах. Мэцью Фокс згуляў хірурга Джэка Шэпарда, кіраўніка групы згубленых[5]. Хорхэ Гарсія згуляў Х’юга «Хёрлі» Рэеса — пераможцу лятарэі[6]. Мэгі Грэйс грала Шэнан Рутэрфорд, былую настаўніцу танцаў, а Джош Галаўэй — злачынцу Джэймза «Соера» Форда. Юджын Кім згуляла Сун Квон, дачку магутнага карэйскага бізнэсоўцы, Дэніэл Дэй Кім прадстаўляў у сэрыяле яе мужа, Джына Су Квона[7]. Эванджэлін Лілі згуляла зьбеглую злачынку Кейт Остын, а Дамінік Монаган — экс рок-зорку — наркамана Чарлі Пэйса. Гаральд Пэррына стаў будаўніком Майклам Доўсанам, а Малькольм Дэйвід Кэлі згуляў яго сына, Уолта Ллойда. Ян Самэрхолдэр згуляў Буна Карлайла, галоўнага дырэктара кампаніі яго маці па вытворчасьці вясельных сукенак і брата Шэнан Рутэрфорд. Тэры О'Кўін згуляў таямнічага Джона Лока[8].
Таксама ў фільме здымаліся: Л. Скот Колдуэл як Роўз Нэдлер, Міра Фурлан як Даніэль Русо, Фрэдрык Ленэ як Эдвард Марс, Уільям Майпотэр як Ітан Ром, Дэніэл Робук як Лэсьлі Арцт і Джон Тэры як Крысьціян Шэпард. Ана-Люсія Картэс, якую грае Мішэль Радрыгэс, упершыню зьявілася ў гэтым сэзоне, але больш пра яе мы даведаемся ў другім.
Прэмьера [рэдагаваць]
Пілотную сэрыю пабачыла 18,6 млн гледачоў у сераду а 20 гадзіне 22 верасьня 2004 году[9]. Рэйтынг каналу ABC ўпершыню з 2000 году сягнуў найвышэйшай адзнакі. Цалкам першы сэзон сабраў ў экранаў больш за 18,38 млн амэрыканцаў[10].
Першы сэзон быў намінаваны на 12 прэмій Эммі ў 2005 годзе, але здолеў узяць толькі 6 узнагарод: «Лепшы кастынг у драматычным сэрыяле», «Лепшы рэжысэр драматычнага сэрыялу», «Лепшы саўндтрэк», «Лепшы драматычны сэрыял», «Лепшыя спэцэфэкты для сэрыялу» і «Лепшыя здымкі драматычнага сэрыялу». Акторы Тэры О'Кўін і Нэвін Эндрус атрымалі ўзнагароды ў намінацыі «Лепшы актор у драматычным фільме»[11].
Сэрыі [рэдагаваць]
Агульны працяг першага сэзону 1068 хвілін[12].
| Назва і апісаньне | Галоўны персанаж | Прэм'ера | Нумар |
|---|---|---|---|
| «Пілот: Частка 1» (па-ангельску: Pilot: Part 1) Самалёт авіякампаніі Oceanic Airlines, рэйс 815 з Сыднэя ў Лёс-Анжэлес, разьбіваецца на бязлюднай высьпе. У першую ноч 48 застаўшыхся ў жывых пасажыраў пачулі з джунгляў загадкавае рыканьне. Ранкам Джэк, Кэйт і Чарлі знайшлі трансывэр ў кабіне самалёту. |
Джэк | 22 верасьня 2004 | 1 |
| «Пілот: Частка 2» (па-ангельску: Pilot: Part 2) Саід адрамантаваў трансывэр і, паспрабаваўшы даслаць сыгнал SOS, перахапіў таямнічае пасланьне на францускай мове. Соер застрэліў у джунглях белага мядзьведзя. |
Кейт, Чарлі | 29 верасьня 2004 | 2 |
| «З чыстага аркушу» (па-ангельску: Tabula rasa) Пад час мэдычнай дапамогі прыставу Джэк даведваецца пра мінулае Кэйт. Майкл забараніў Уолту мець зносіны з Локам. Кэйт узгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю ў Аўстраліі. |
Кэйт | 6 верасьня 2004 | 3 |
| «Шпацыр» (па-ангельску: Walkabout) Калі запасы ежы сканчаюцца, Джэк зьбіраецца забіць дзіка. Клэр і Саід хочуць правесьці памінальную паніхіду па загінулым. Лок узгадвае, як ён апынуўся ў Аўстраліі. |
Лок | 13 кастрычніка 2004 | 4 |
| «Белы трус» (па-ангельску: White Rabbit) Джэк, які пабачыў прывід бацькі, знайшоў у джунглях пітную ваду і пячоры. Таксама ён узгадвае, як паехаў у Аўстралію шукаць бацьку. |
Джэк | 20 кастрычніка 2004 | 5 |
| «Дом узыходзячага сонца» (па-ангельску: House of the Rising Sun) Джын пабіў Майкла, а Сун прызналася яму, што ведае ангельскую. Лок даведаўся пра нарказалежнасьць Чарлі. Згубленыя падзяліліся на два лягэры — частка сыходзіць у пячоры, іншая застаецца на беразе. Сун прыгадвае свае адносіны з Джынам напярэдадні палёту. |
Сун | 27 кастрычніка 2004 | 6 |
| «Матылёк» (па-ангельску: The Moth) Лок дапамог Чарлі скончыць з гэраінам. Саід спрабуе вылічыць, адкуль ідзе трансьляцыя па-француску. Джэка засыпала ў пячэры, але яму пашчасьціла выкараскацца. Чарлі прыгадвае часы, калі ён быў музыкам і стаў ужываць наркотыкі. |
Чарлі | 3 лістапада 2004 | 7 |
| «Махляр» (па-ангельску: Confidence Man) Саід катаваў Соера, каб той аддаў лекі Шэнан. Чарлі прапанаваў Клэр перайсьці ў пячоры. Соер ўзгадвае сваю старую афёру, ад якой у апошні момант адмовіўся. |
Соер | 10 лістапада 2004 | 8 |
| «Самотны» (па-ангельску: Solitary) Францужанка Даніэль паланіла Саіда і шмат расказала пра выспу. Хэрлі знайшоў клюшкі для гольфу і зладзіў турнір. Саід узгадаў, як дапытваў сяброўку дзяцінства, калі быў вайскоўцам. |
Саід | 17 лістапада 2004 | 9 |
| «Этан Ром» (па-ангельску: Raised by Another) Начныя жахі пераканалі Клэр, што ёй і будучаму дзіцяці пагражае небясьпека. Хэрлі правёў у лягэры перапіс і выявіў чалавека, якога ня было ў сьпісе пасажыраў. Клэр узгадала, як наведвала мэдыюма. |
Клэр | 1 сьнежня 2004 | 10 |
| «Ва ўсіх лепшых каўбояў былі праблемы з татам» (па-ангельску: All the Best Cowboys Have Daddy Issues) Іншыя захапілі Клэр і Чарлі, таму некалькі пасажыраў пайшлі ім на паратунак. Лок і Бун знайшлі ў лесе падземны бункэр. Джэк прыгадвае, як скончылася кар’ера яго бацькі. |
Джэк | 8 сьнежня 2004 | 11 |
| «Якім бы ні быў кейс» (па-ангельску: Whatever the Case May Be) Соер і Кейт нашлі металічны кейс. Роўз суцяшае Чарлі, які хвалюецца з-за Клэр. Саід просіць Шэнан дапамагчы з перакладам мапы Русо. Кэйт згадвае рабаваньне банку. |
Кейт | 5 студзеня 2005 | 12 |
| «Пачуцьці й розум» (па-ангельску: Hearts and Minds) Лок даў Буну наркотык, пасьля чаго таму былі мроі пра сьмерць Шэнан. Іншыя пасажыры сталі больш насьцярожана ставіцца да Лока. Бун згадаў тое, што прывяло яго ў Аўстралію. |
Бун | 12 студзеня 2005 | 13 |
| «Адмысловы» (па-ангельску: Special) Майкл забараніў Уолту гутарыць з Локам, які навучыў яго кідаць нажы, і прасіў дапамагчы яму будаваць плыт. Таксама ўзгадваў, як ён забіраў сына з Аўстраліі. |
Майк, Уолт | 19 студзеня 2005 | 14 |
| «Вяртаньне на радзіму» (па-ангельску: Homecoming) Клер вяртаецца ў лягер. Ітан спрабуе вярнуць яе да Іншых, але яму перашкаджаюць Чарлі, Саід ды Джэк. Чарлі згадвае свой раман з заможнай дзяўчынай. |
Чарлі | 9 лютага 2005 | 15 |
| «Па-за законам» (па-ангельску: Outlaws) Соер абвесьціў вэндэту дзіку, які ў ночы зьнішчыў яго намёт. Хэрлі просіць Саіда супакоіць Чарлі. Соер узгадвае, чаго ён прыехаў у Аўстралію. |
Соер | 16 лютага 2005 | 16 |
| «... у перакладзе» (па-ангельску: ...In Translation) Калі Джына абвінавацілі ў падпале плыта, Сун, каб супакоіць напругу, вымушана прызнацца, што ведае ангельскую. Паміж Саід і Шэнан зьявіліся пачуцьці. Джын узгадвае часы, калі працаваў на бацьку Сун. |
Джын | 23 лютага 2005 | 17 |
| «Нумары» (па-ангельску: Numbers) Пабачыўшы на мапах францужанкі камбінацыю лічбаў, якія паўтараюцца, Хёрлі сышоў у джунглі, каб пагутарыць з Даніэль. Лок запрасіў Клэр дапамагчы яму. Хёрлі ўзгадвае, чаго ён прыехаў у Аўстралію. |
Хёрлі | 2 сакавіка 2005 | 18 |
| «Deus Ex Machina» (па-ангельску: Deus Ex Machina) Лок і Бун знайшлі ў лесе самалёт нігэрыйскіх наркагандляроў. У сярэдзіне Бун знаходзіць партыю гэраіну і рацыю, але, як толькі ладзіць сувязь, падае разам з самалётам, атрымліваючы шматлікія траўмы. Лок узгадаў, як бацька падманам прымусіў яго ахвяраваць яму сваю нырку. |
Лок | 30 сакавіка 2005 | 19 |
| «Не нашкодзіць» (па-ангельску: Do No Harm) Пакуль Джэк беспасьпяхова спрабуе выратаваць параненага Буна, Клэр у лесе нарадзіла хлопчыка. Саід прызначыў Шэнан рамантычнае спатканьне на пляжы. Джэк узгадвае сваё вясельле. |
Джэк | 6 красавіка 2005 | 20 |
| «Найвялікшае дабро» (па-ангельску: The Greater Good) На пахаваньні Буна Джэк пабіў Лока. Шэнан просіць Саіда адпомсьціць за сьмерць брата, прымусіўшы зрабіць выбар паміж прынцыпамі й пачуцьцямі да яе. Саід узгадвае, чаму ён паехаў у Аўстралію. |
Саід | 4 траўня 2005 | 21 |
| «Народжаная бегчы» (па-ангельску: Born to Run) Калі Майкл атруціўся, пачалі падазраваць Кэйт. Лок паказвае бункер Саіду і Джэку. Кейт узгадвае абставіны, калі яна сустрэлася зь сябрам дзяцінства. |
Кейт | 11 траўня 2005 | 22 |
| «Зыход. Частка 1» (па-ангельску: Exodus: Part 1) Русо прыйшла ў лягэр з паведамленьнем пра набліжэньне Іншых. У выніку пасажыры вырашылі схавацца ў бункэры. Майкл і Джын скончылі будаўніцтва плыта. |
розныя | 18 траўня 2005 | 23 |
| «Зыход. Частка 2» (па-ангельску: Exodus: Part 2) Знайшоўшы дынаміт, Джэк, Кейт, Хёрлі і Лок узарвалі крышку люка. Даніэль забрала немаўля Клэр, але Саід і Чарлі нагналі яе і вярнулі дзіця. Джын, Соер, Майкл і Ўолт вышлі на плыце ў акіян. |
розныя | 25 траўня 2005 | 24 / 25 |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Show description 9 ліпеня 2007 ABC Medianet
- ^ The Complete 1st Season 9 верасьня 2007 TV Shows on DVD.com
- ^ ABC-TV’s Hit Series, Lost, Features Sayid, a Sensitive, Appealing Iraqi, Britannica. 9 верасьня 2007
- ^ Claire Littleton, ABC. 9 верасьня 2007
- ^ Viewers Get Lost in Popular New ABC Show, The Tufts Daily. 9 верасьня 2007.
- ^ http://web.archive.org/web/20080215200624/http://www.maximonline.com/articles/index.aspx?a_id=7045 We Want Answers! Maxim, 19 кастрычніка 2009
- ^ Yunjin Kim: Across Continents, The Trades. 9 верасьня 2007
- ^ Official Lost Podcast, American Broadcasting Company. 31 жніўня 2007
- ^ ABC, Eye have quite some night Rick Kissell, выданьне Variety 25 верасьня 2004
- ^ http://web.archive.org/web/20061011060917/http://www.eonline.com/News/Items/Pf/0,1527,15183,00.html 11 кастрычніка 2006 ABC stays «Lost» and «Desperate»
- ^ Emmy Awards official site «Lost» «2004 — 2005» emmys.org. Retrieved on September 6, 2007
- ^ Back cover
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||