Канстантын Альшанскі (дэсантны карабель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
U-402 «Канстантын Альшанскі»

Краіна: Украіна Украіна
Кляса: Вялікі дэсантны карабель
Гісторыя:
Вытворца: Stocznia Polnocna, Гданьск
Спуск на ваду: 1985 год
Пачатак эксплюатацыі: 1985 год
Статус: невядомы пасьля 25 сакавіка 2014 г.
Войны і канфлікты: Расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіну
Характарыстыкі:
Даўжыня: 112,59 м
Шырыня: 15 м
Вышыня: 12 м
Уляганьне: 3,7 м
Павозка: 97 чал.
Узбраеньне:
Радыёлякацыйнае ўзбраеньне: РЛС паветраных цэляў МР-302, АРЛС МР-103

«Канстанты́н Альша́нскі» (па-ўкраінску: Костянтин Ольшанський) — вялікі дэсантны карабель праекту 775. Зьяўляецца шматпалубным, пласкадонным дэсантным караблём унутранай марской зоны з паўбакам і пашыранай кармавой надбудовай.

Названы ў гонар Героя Савецкага Саюзу Канстантына Альшанскага, камандзіра атраду з 68 дэсантнікаў, якія вызвалялі горад Мікалаеў ад захопнікаў Нацысцкае Нямеччыны.

Гісторыя праекту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карабель быў пабудаваны на вэрфі «Stocznia Polnocna» («Паўночная верф») у Польшчы ў 1974 годзе.

Першая сэрыя караблёў, якая складалася з 12 СДК, была скончаная ў 1978 годзе. На захадзе гэтыя караблі ахрысьцілі як «Ropucha I» — так у ангельскай транскрыпцыі вымаўляецца слова жаба. Другая сэрыя з 16 СДК (пр. 775. II або «Ropucha II») была скончаная ў 1992 годзе. Караблі другой сэрыі адрозьніваліся іншымі РЛС агульнага выяўленьня, а з трэцяй сэрыі і іншымі артусталёўкамі (адной 76-мм АК-176 і дзьвума 30 — мм АК-630 замест дзьвух 57-мм АК-572).

Будаўніцтва праекту 775 вялося па замове СССР выключна для яго флёту. Ні адзін карабель пр. 775 не ўвайшоў у склад ВМФ дзяржаваў-саюзьнікаў па Варшаўскай дамове. Выключэньнем можна лічыць толькі адзін ВДК, перададзены Емэну ў 1979 годзе са складу савецкіх сілаў, якія грунтаваліся ў Індыйскім акіяне.

Гісторыя эксплюатацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне (2014)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў

24 сакавіка 2014 г. дэсант расейскіх войскаў высадзіўся з падплыўшага баркасу (з бартавым нумарам U8301[1]) на борт і з боем захапіў карабель «Канстантын Альшанскі». Незадоўга да гэтага частка экіпажу пакінула карабель, на момант штурму на караблі знаходзіўся 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадаваліся ў кают-кампаніі.

Аднак прадчуваючы хуткі штурм караблю, і каб пазбавіць ворага магчымасьці выкарыстоўваць карабель у найбліжэйшай будучыні, каманда «Канстантына Альшанскага» пасьпела сапсаваць карабельную электроніку, рухавікі (залілі цэмэнтавым растворам ці паводле іншай вэрсіі — засыпалі пяском), навігацыйнае абсталяваньне, прыборы кіраваньня агнём разьбілі. У выніку расейцам давялося цягнуць захопленае судна да базы на буксіры[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Часопіс «Карэспандэнт». Узброеныя баевікі ўзялі штурмам карабель «Канстанцін Альшанскі» // Хартыя’97, 24 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  2. ^ Відэа штурму «Канстанціна Альшанскага» (рас.) // Хартыя’97, 25 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.