Люрд
| Люрд | |||||
| Lourdes | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Поўдзень-Пірэнэі | ||||
| Дэпартамэнт: | Верхнія Пірэнэі | ||||
| Плошча: | 36,94 км² | ||||
| Насельніцтва: | 15 254 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 65100 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°06′00″ пн. ш. 0°03′00″ з. д. / 43.1° пн. ш. 0.05° з. д.Каардынаты: 43°06′00″ пн. ш. 0°03′00″ з. д. / 43.1° пн. ш. 0.05° з. д. | ||||
|
Люрд на мапе Францыі
Люрд
|
|||||
| http://www.lourdes-france.com/ | |||||
Люрд (па-француску: Lourdes, па-аксытанску: Lorda) — старажытны горад і камуна на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Верхнія Пірэнэі рэгіёна Поўдзень-Пірэнэі. Паводле стану на 2007 году насельніцтва горада складала 15 254 чалавекі. Адно з самых папулярных месцаў пілігрымства ў Эўропе.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У VIII стагодзьдзі, Люрд і ягоная крэпасьць апынулася ў цэнтры бітвы паміж Міратам, мясцовым лідэрам, і Карлам Вялікім, каролём франкаў. Карл Вялікі аблажыў Мірата ў крэпасьці на працягу некаторага часу, але Мурат адмаўляўся здацца. Паводле легенды, арол нечакана зьявіўся і ўпаў у ногі да Мірата, што зьявілася знакам да здачы, на якую ў выніку Мірат і пайшоў.
Дзева Марыя [рэдагаваць]
На думку Каталіцкай царквы ў 11 лютага 1858 году, у чацьвер, чатырнаццацігадовай мясцовай жыхарцы Бэрнадэт Субіру зьявілася Дзева Марыя[1]. Адбылося гэта ў адной зь пячораў, Масаб'ель, якіх мноства ў горных адгор’ях, якія атачаюць места.
Бэрнадэт сьведчыла аб 18 «зьявах». Апошняе — 16 чэрвеня таго ж году. Каталіцкая царква спачатку з крайняй асьцярогай паставілася да заяваў дзяўчыны, якая была падвергнутая шматлікім допытам, з боку адміністрацыйных і царкоўных уладаў, і роўна шматлікім мэдычным аглядам, абсалютна ўсе зь якіх прызналі ейны стан як сьвядомы й станоўча ўраўнаважаны характар ейнай асобы. Пазьней Бэрнадэт стала манашкай.
Царква ж правяла дбайную праверку ўсіх выкладзеных дзяўчынай фактаў. У выніку ў 1933 годзе яе кананізавалі пад імем сьвятой Бэрнадэт, а Люрд ператварыўся ў адзін з найбольш прываблівых месцаў для пілігрымаў ня толькі Францыі, але і ўсёй Эўропы. Штогод у Люрд прыязджае да пяці мільёнаў чалавек. Толькі тых, хто спадзяецца знайсьці тут лячэньне ад сваіх хваробаў, у год прыязджае больш за 70 тысяч. Крыніцы каталіцкай царквы сьцьвярджаюць, што толькі за першыя 50 гадоў паломніцтва атрымалі поўнае лячэньне ад самых розных хваробаў мінімум 4 тысячы чалавек.
На месцы, дзе Дзева Марыя першы раз зьявілася Бэрнадэт, мэтадам народнай будоўлі ўзьведзены санктуарый, храм Нотр-Дам дэ Люрд. Да яго вядзе мост Сэн-Мішэль, які зьяўляецца як бы ўваходам, парталам у царкву пад адкрытым небам. Роля нэфа выконвае Эсплянада Працэсьён. Далей падземная базыліка Сутэр Сэн-Пі X, у якой адначасова можа разьмясьціцца да 20 тысяч чалавек. Далей разьмешчана статуя Панны Марыі — яна як бы ўстаноўлена ў нішы алтара.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Сантакурый.
- Дом, дзе нарадзілася сьвятая Бэрнадэта.
- Музэй васкавых фігураў з экспазыцыяй на хрыстыянскія тэмы.
- Крэпасьць.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Чэнстахова, Польшча
Фатыма, Партугалія
Лярэта, Італія
Альтэтынг, Нямеччына
Чэйнэ, Ваёмінг, ЗША
Марыяцэль, Аўстрыя
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Каталіцкая энцыкляпэдыя. newadvent.org
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Люрд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |