Мішэль Бачэлет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вэраніка Мішэль Бачэлет Херыа; 29 верасьня 1951, Сант’яга, Чылі) — прэзыдэнт Чылі з 11 сакавіка 2006 г. да 11 сакавіка 2010 году ад Сацыялістычнай партыі Чылі. Першая ў гісторыі Чылі жанчына, абраная на пасаду кіраўніка дзяржавы. Дыплямаваны мэдык-хірург і эпідэміёляг, у свой час яна таксама вывучала ваенную стратэгію.

На прэзыдэнцкіх выбарах прадстаўляла кіруючую левацэнтрысцкую кааліцыю «Дэмакратычнае згоду». У першым туры, які прайшоў у сьнежні 2004, набрала 45,95% галасоў з пакладзеных па Канстытуцыі 50% плюс адзін голас. У другім туры, які адбыўся 15 студзеня 2006 году, дзе ёй супрацьстаяў кандыдат ад апазіцыйнага кансэрватыўнага блёка «Нацыянальнае абнаўленьне», мільярдэр Сэбасцьян Піньера, атрымала 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Інаўгурацыя Мішэль Бачэлет адбылася 11 сакавіка 2006 г..

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Мішэль Бачэлетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў