Навасады (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навасады
польск. Nowosady
Навасады
Першыя згадкі: 1763
Былая назва: Smolany
Мясцовая назва: Novosády
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 280 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-200
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.61667° у. д. / 52.75; 23.61667Каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.61667° у. д. / 52.75; 23.61667
Навасады на мапе Польшчы
Навасады
Навасады
Навасады
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Наваса́ды (па-польску: Nowosady, па-падляску: Novosády) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Гайнаўскай гміне Гайнаўскага павету, разьмешчаная на ўскраіне Белавескай пушчы. Да Hавасадаў прылягаюць вёскі Звадзецкае (мясцовая назва: Tadeušê) і Сарочая Ножка (мясцовая назва: Łukašê/Jasiê). У 19751998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыналежаць да прыходу ў суседніх Дубінах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска заснаваная каля 1763 году, пражывалі тут асочнікі, якія ахоўвалі Белавескую пушчу. Колькасьць дамоў і жыхараў Навасадаў:

  • 1795: 41 жыхараў, 7 дамоў
  • 1924: 308 жыхараў, 81 дамоў
  • 2007: 296 жыхараў, 158 дамоў

Да 1795 года Навасады прыналежалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Існуюць зьвесткі, што спачатку вёска находзілася бліжэй да Белавескай пушчы, пра што сьведчыць назва ўрочышча Селіска, на мясцовай гаворцы: Sélisko.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urząd Gminy Hajnówka (пол.) Праверана 12 лютага 2014 г.