Ніно Катамадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніно Катамадзэ
Дата нараджэньня 21 жніўня 1972 (41 год)
Месца нараджэньня Кабулэці, Грузія
Краіна Грузія
Нацыянальнасьць грузінка
Прафэсіі сьпявачка, кампазытар
Жанры джаз
Гурты «Insight»
Афіцыйны сайт Ніно Катамадзэ

Ніно Катамадзэ (груз. ნინო ქათამაძე — 21 жніўня 1972, Кабулеці, Грузія) - грузінская джазавая сьпявачка і кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджары, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліашвілі на вакальнае аддзяленьне па клясе Мурмана Махарадзэ. Падчас навучаньня і пасьля заканчэньня інстытута выступала з рознымі гуртамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праэктах.

З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадзкі фонд па аказаньні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртом Insight, якое прынесла спявачцы вядомасьць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Эўропе. У 2005 годзе Катамадзэ зьдзейсніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў вялізарны посьпех.

З 2009 года сьпявачка пасля 2-гадовага перапынку з вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртом Insight яна выступала ў Расеі, Украіне, Летуве і іншых краінах.

У студзені 2010 года прымала ўдзел у расейскай пастаноўцы вакальнай опэры-імправізацыі Бобі Макфэрына «Бобл».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўндтрэкі да фільмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]