Паленсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паленсійскі сабор

Паленсія (па-гішпанску: Palencia) — горад у Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Палянтыя на беразе ракі Карыён у I стагодзьдзі да н. э., затым заваяваная вэстготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Гішпаніі хрысьціянская царква — базыліка Сан-Хуан-Баўтыста (за 12 км ад горада каля вёскі Вэнта-дэ-Баньёс). У Сярэднявеччы Паленсія была каралеўскай рэзыдэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Гішпаніі ўнівэрсытэт, які пазьней быў пераведзены ў Саляманку. Галоўны будынак горада — сабор Ля-Бэлья-Дэскансыда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82,651 чалавек.

Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Паленсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў