Паліндром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Паліндром — слова, выраз, лік ці нейкая іншая пасьлядоўнасьць элемэнтаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваньне, чытаецца аднолькава і зьлева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.

Слова паліндром паходзіць ад грэчаскага palin (παλιν) 'назад' і dromos (δρóμος) 'шлях, накірунак'. Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах зьмяшчалі надпіс "Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν" (мыйце свае грахі так сама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомейшы лацінскі паліндром "Sator Arepo Tenet Opera Rotas" (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна разьмясьціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:

 S A T O R
 A R E P O
 T E N E T
 O P E R A
 R O T A S

[рэдагаваць] Прыклады паліндромаў

Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
  • маратская: नवजीवन (новае жыцьцё)
  • нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да сьмерці)
  • польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
  • расейская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
  • эспэранта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)

У паліндрамічны дзень 20-га лютага 2002 Пэтэр Норвіг стварыў кампутарную праграму, якая згенэравала найдаўжэйшы паліндром на ангельскай мове. Ён складаецца з 17259 слоў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады