Рачкавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рачкавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Новыя Рачкавічы
Дата ўтварэньня 1 сьнежня 1959
Насельніцтва
  • 1591 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новыя Рачкавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чырвонаслабодзкім раёне БССР. З 1935 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Менскай вобласьці.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавету[1].

Пасьля скасаваньня Чырвонаслабодзкага раёну 8 жніўня 1959 году Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёну[2].

1 сьнежня 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак сьпіртзаводу Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складаела 2058 чалавек[4], зь іх 96,6% — беларусы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  3. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  4. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]