Руслан Салей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руслан Салей
Ruslan Salei, 15 November 2007.PNG
Рост 185 см
Вага 96 кг
Пазыцыя абаронца
Мянушка Расьці
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 2 лістапада 1974
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 7 верасьня 2011
Месца сьмерці Яраслаўская вобласьць, Расея
Драфт НХЛ 6 нумар (1996)
Гульнявая кар’ера 1992—2011

Руслан Альбертавіч Салей (2 лістапада 1974, Менск7 верасьня 2011, Яраслаўская вобласьць) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Неаднаразовы ўдзельнік Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў сьвету ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у апошнія часы зьяўляўся ейным капітанам. Найлепшы хакеіст Беларусі ў 2003 і 2004 гадох. За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1993 году. Шматгадовы капітан нацыянальнай зборнай. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Нагана, Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў шасьці чэмпіянатах сьвету ў элітным дывізіёне. У 2003 і 2004 гадох Салея прызнавалі найлепшым хакеістам Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Анагайм Майці Дакс». Апрача «Анахайму», за які адгуляў дзесяць сэзонаў, выступаў у «Флорыдзе», «Каларада» і «Дэтройце». У 2011 годзе перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Лякаматыў» зь Яраслаўлю[1].

Быў жанаты з амэрыканкаю Бэтэн. У іх трое дзяцей — Алексіс, Аляксандра і Айва (нарадзілася ў сакавіку 2011 году)[2].

7 верасьня 2011 году Руслан Салей загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзьлёце з аэрапорту «Тунашна» разам з камандаю «Лякаматыў Яраслаўль».

Кар’ерная статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярныя сэзоны і плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон | Плэй-оф
Сэзон Каманда Ліга Гульні Г П Пункты Штраф Гульні г П Пункты Штраф
1992—93 Дынама Менск REL 9 1 0 1 10
1993—94 Цівалі Менск REL 39 2 3 5 50
1994—95 Цівалі Менск REL 51 4 2 6 44
1995—96 Лас-Вэгас Тандэр ІХЛ 76 7 23 30 123 15 3 7 10 18
1996—97 Лас-Вэгас Тандэр ІХЛ 8 0 2 2 24 3 2 1 3 6
1996—97 Балтымар Бэндытс АХЛ 12 1 4 5 12
1996—97 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 30 0 1 1 37
1997—98 Цынцынаці Майці Дакс АХЛ 6 3 6 9 14
1997—98 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 66 5 10 15 70
1998—99 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 74 2 14 16 65 3 0 0 0 4
1999—2000 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 71 5 5 10 94
2000—01 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 50 1 5 6 70
2001—02 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 82 4 7 11 97
2002—03 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 61 4 8 12 78 21 2 3 5 26
2003—04 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 82 4 11 15 110
2004—05 Ак Барс Казань РСЛ 35 8 11 19 36 3 0 0 0 2
2005—06 Майці Дакс оф Анагайм НХЛ 78 1 18 19 114 16 3 2 5 18
2006—07 Флорыда Пантэрз НХЛ 82 6 26 32 102
2007—08 Флорыда Пантэрз НХЛ 65 3 20 23 75
2007—08 Каларада Эвэланш НХЛ 17 3 4 7 23 10 1 4 5 4
2008—09 Каларада Эвэланш НХЛ 70 4 17 21 72
2009—10 Каларада Эвэланш НХЛ 14 1 5 6 10 1 0 0 0 0
2010—11 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 75 2 8 10 48 11 1 0 1 0
Агулам у НХЛ 917 45 159 204 1065 62 7 9 16 52

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Каманда Спаборніцтва Гульні Г П Пункты Штраф
1994 Беларусь ЧС-C 6 1 2 3 10
1995 Беларусь ЧС-C 4 0 1 1 4
1998 Беларусь АК 4 0 2 2 18
1998 Беларусь АГ 7 1 0 1 4
1998 Беларусь ЧС 2 1 0 1 8
2000 Беларусь ЧС 6 0 1 1 6
2001 Беларусь ЧС 6 0 1 1 31
2002 Беларусь АГ 6 2 1 3 4
2004 Беларусь ЧС-B 5 3 4 7 2
2005 Беларусь АК 2 1 0 1 2
2008 Беларусь ЧС 5 0 2 2 6
2009 Беларусь ЧС 6 2 3 5 6
2010 Беларусь АГ 4 1 0 1 0
2010 Беларусь ЧС 6 1 1 2 8
Агулам 69 13 18 31 109

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Руслан Салейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў