Рэйтан (карціна Яна Матэйкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэйтан – Заняпад Польшчы
Польская моваRejtan – Upadek Polski
Мастак Ян Матэйка
Год 1866
Тып алей, палатно
Памеры 282 × 485
Месцазнаходжаньне Каралеўскі замакВаршава

«Рэйтан — Заняпад Польшчы» (па-польску: Rejtan – Upadek Polski), альбо «Рэйтан на сойме 1773 года» (па-польску: Rejtan na sejmie 1773 roku) — карціна Яна Матэйкі, намаляваная ў 1866 годзе і паказвае падзеі красавіку 1773 году, калі Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Каб не выпусьціць дэпутатаў з салі пасяджэньняў, Рэйтан лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Айчыну!»

Сюжэт і пэрсанажы карціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт карціны апавядае аб сцэне, якая адбылася 21 красавіка 1773 году. У апошні трэці дзень працы «Падзельнага сейма», які праходзіў у Варшаве, сойм павінен быў ратыфікаваць падзел земляў Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Расеяй і Аўстрыяй. Цэнтральнай постацю карціны зьяўляецца шляхціч Тадэвуш Рэйтан, які ў роспачы спрабуе прадухіліць ганебную для яго радзімы падзею. Рэйтану, які ляжыць у дзьвярох, Адам Панінскі паказвае на расейскіх грэнадэраў, якія бачныя ў зале за дзьвярыма. Зьлева ад Панінскага намаляваны Станіслаў Шчэнсны Патоцкі (якому ў той час быў 21 год і ў зале сейма яго не было). Справа ад Панінскага каронны гетман Францыск Ксавэры Браніцкі, які закрыў твар рукамі. Гэтыя трое, як раз зьбіраюцца ўвайсьці ў салю сейма, каб падпісаць зьневажальную для Рэчы Паспалітай дамову.

У левай частцы палатна вылучаецца фігура Франца Салезыя Патоцкага. Ён намаляваны ў сабаліным футры, у позе, нібыта ён ідзе зь невідушчым позіркам і працягнуўшы рукі, як сьляпы. На яго грудзях намаляваны Ордэн Белага арла. Салезій Патоцкі на самай справе ў гэты дзень быў ужо мёртвы, аднак Матэйка намаляваў яго на палатне як сымбаль адчаю й бясьсільля найбуйнейшых польскіх магнатаў. Справа бачная галава князя Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку.

Зьлева-ззаду ад Салезія Патоцкага бачная фігура караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які трымае ў левай руцэ гадзіньнік.

У левым вугле карціны намаляваны князь Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі, які сядзіць. Справа ад яго ў расшпіленай сутане Міхал Ежы Панятоўскі, брат апошняга караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Над усёй мізансцэнай высіцца партрэт расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ зь дзяржавай у руцэ. Аднак зьлева ад партрэта імпэратрыцы Матэйка намаляваў маладога чалавека, у правай руцэ якога заціснутая карабэла ў ножнах, а ў левай канфэдэратка. Гэты малады чалавек, сымбальізуе надзею на вызваленьне Рэчы Паспалітай.

У ложы ў асяродзьдзі дзьвюх дам намаляваны расейскі пасол князь Мікалай Васільевіч Рапнін, зь левага боку ад якога знаходзіцца княгіня Ізабэла Чартарыйская, палюбоўніца Рапніна[1] Гэта яшчэ адна гістарычная вольнасць, у гэты час паслом Расеі ў Польшчы ўжо быў барон Ота Магнус фон Штакельбэрг.

Гісторыя карціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на супраціўленьне дзеячаў польскай эміграцыі ў Парыжы і, у прыватнасьці, князя Адама Ежы Чартарыйскага і яго атачэньня, карціна была паказана на выставе ў Парыжы ў 1867 годзе, дзе была ўзнагароджана залатым мэдалём.

Карціну для сваёй калекцыі набыў імпэратар Аўстрыі Франц Ёсіф I. У 1918 годзе ўрад Польшчы выкупіў палатно й перадало яго ў калекцыю Каралеўскага замка ў Варшаве. У верасьні 1939 году карціна перайшла ў рукі немцаў, і яны эвакуавалі палатно з Варшавы ў 1944 годзе. Карціна была знойдзена ў жудасным стане ў нямецкай Сілезыі недалёка ад горада Яленя-Гура. Палатно было адноўлена на працягу трох гадоў рэстаўрацыйных працаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]