Славацкая Савецкая Рэспубліка
| Славацкая Савецкая Рэспубліка Slovenská republika rád Szlovák Tanácsköztársaság |
||||
|
||||
|
||||
| Афіцыйная мова | славацкая | |||
| Сталіца | Кошыцэ | |||
Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славац. Slovenská republika rád, вуг. Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвая і ўсходняй Славаччыне са сталіцай у Кошыцэ, якое праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 году. Дзяржаву ўзначальваў чэскі журналіст Антанін Яноўшэк.
Пасьля стварэньня ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславаччына яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славаччыны. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Вугорскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славаччыны і садзейнічала стварэньню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Вугорскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі.
Пасьля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Вугоршчыну, армія Чэхаславаччыны заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаваньне гэтай дзяржавы.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |