Станіслаў Вігура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Вігура
Дата нараджэньня 9 красавіка 1903(1903-04-09)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 верасьня 1932(1932-09-11) (29 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак спартовец, Q10497074?, інжынэр, лётчык, выкладчык
Месца працы
Узнагароды

Станіслаў Вігура (па-польску: Stanisław Wigura; 9 красавіка 1901 — 11 верасьня 1932) — польскі авіяцыйны канструктар і авіятар, сузаснавальнік прадпрыемства па будаўніцтве самалётаў RWD і выкладчык Варшаўскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Разам з Францішкам Жвіркам стаў пераможцам міжнароднага паветранага конкурсу Challenge 1932.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Варшаве. У маладосьці цікавіўся мэханікай і авіяцыяй, а таксама быў скаўтам. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, добраахвотна запісаўся ў 8-ы палявы артылерыйскі полк. У 1921 годзе пачаў вучыцца ў Варшаўскім тэхналягічным унівэрсытэце, дзе пазнаёміўся з Станіславам Рагальскім і Ежы Джавецкім. Быў адным з заснавальнікаў авіяцыйнай сэкцыі студэнцкага мэханічнага клюбу. У сьнежні 1925 году студэнты сэкцыі заснавалі ўласную майстэрню, дзе будавалі самалёты. У 1926 годзе Вігура і Рагальскі распрацавалі свой першы лёгкі самалёт WR-1, пабудаваны ў 1927 годзе.

У 1927 годзе Рагальскі, Вігура і Джавецкі пачалі працаваць разам, зафундаваўшы прадпрыемства RWD, паводле першых літараў сваіх прозьвішчаў. Вігура заняўся першапачатковымі разьлікамі стадыі дызайну і распрацоўкі. У 1928 годзе ўтрох яны пабудавалі свой першы спартовы самалёт мадэлі RWD-1. У 1929 годзе Вігура скончыў унівэрсытэт і стаў інжынэрам. У тым жа годзе ён скончыў курс лётчыка ў акадэмічным аэраклюбе. Каманда RWD пачала будаваць больш пасьпяховыя самалёты, як то спартовы самалёт мадэлі RWD-2 1929 году, 4 экзэмпляры якой былі пабудаваныя, і мадэлі RWD-4 1930-х гадоў, якая была вырабленая ў колькасьці 9 штук.

Сам Вігура таксама актыўна пачаў займацца спартовай авіяцыяй. Менавіта дзякуючы ягонаму сяброўству з авіятарам Францішкам Жвіркам, які быў старэйшы за яго на 8 гадоў, Вігура быў прызначаны вайсковым афіцэрам сувязі ў аэраклюбе. Яны часта лёталі разам, Вігура як мэханік і другі лётчык. У пэрыяд з 9 жніўня па 6 верасьня 1929 году Жвірка і Вігура праляцелі разам на прататыпе мадэлі RWD-2 усю Эўропу па маршруце Варшава—ПарыжБарсэлёнаМілян—Варшава. 6 кастрычніка яны атрымала перамогу ў польскай паветранай гонцы. У ліпені 1930 году Жвірка і Вігура прынялі ўдзел у Міжнародным спаборніцтве на турыстычных самалётах, пілатуючы самалёт мадэлі RWD-4, але 25 ліпеня яны былі вымушаныя сысьці з паборніцтваў праз пашкоджаньне рухавіка і вымушанай пасадкі ў Гішпаніі.

У той жа час Вігура з камандай распрацавалі іншыя самалёты, адзін зь іх спартовы самалёт мадэлі RWD-5 у 1931 годзе, на якім быў зьдзейсьнены трансатлянтычны палёт. 11 верасьня 1932 году, падчас палёту на сустрэчу ў Празе, Жвірка і Вігура сьмяротна разьбіліся ў рэйсе RWD-6 у лесе каля Цешына, калі крыло парвалася ў моцную буру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Вігурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3996144.html