Таманрасэт (вілает)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Таманрасэт (па-арабску: ولاية تمنراست) — адзін з сарака васьмі вілаетаў у Альжыры, які месьціцца на поўдні краіны. Правінцыя зьяўляецца самай вялікай паводле тэрыторыі ў краіне й пераўзыходзіць у сваіх памерах такія краіны, як то Францыя, Тайлянд, Гішпанія. Адміністрацыйны цэнтар — Таманрасэт. Плошча — 556 200 км², насельніцтва 198 700 (на 2008 год).
| Гэта — накід артыкула пра Альжыр. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |