Тры гарэшкі для Папялушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тры гарэшкі для Папялушкі
па-чэску: Tři ořišky pro Popelku, па-нямецку: Drei Haselnüsse für Aschenbrödel
Ausstellung 3 Haselnüsse für Aschenbrödel im Schloss Moritzburg 4.JPG
«Тры гарэшкі» ў замку Морыцбург (2012)
Жанр казка
Рэжысэр Вацлаў Ворлічэк
Сцэнарыст Францішак Паўлічэк
У ролях
Кампазытар Карэль Свобада
Апэратар Ёзэф Ільлік
Вытворчасьць Filmstudio Barrandov (Прага, Чэхаславаччына), DEFA (Бабэльсбэрг, НДР), KAG Berlin (Бэрлін, НДР).
Дата выхаду 1973
Час 82 хвіліны
Краіна Чэхаславаччына, НДР
Мова чэская, нямецкая
Профіль на IMDb

«Тры гарэ́шкі для Папялу́шкі» — папулярная кінаказка вытворчасьці Чэхаславаччыны і НДР 1973 году. Для сямейнага прагляду. Галоўныя ролі выконвалі Лібушэ Шафранкава (Папялушка) і Павал Траўнічак (прынц).

Фільм здымаўся ў чэскай мясцовасьці Шумава, нямецкім замку Морыцбург («Рэзыдэнцыя караля») і чэскім замку Швіхаў («Дом мачыхі»). У Морыцбургу з 2011 ладзяцца шторочныя выставы, прысьвечаныя фільму.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Швіхаў, дзе здымаўся дом мачыхі

У аснову фільма была пакладзена казка братоў Грым «Тры сястры» ў апрацоўцы Бажэны Немцавай — «Пра Папялушку і трох сясьцёр» — якая адрозьніваецца ад вэрсіі Шарля Пэро тым, што ў братоў Грым Папялушка набывае сваё шчасьце не з удзелам феі-хроснай, а з дапамогай чароўнага гарэшніку (у фільме — трох чароўных гарэшкаў). Акрамя таго, Папялушка ў фільме валодае яздой на кані, стральбой з арбалету і паляўнічымі навыкамі.

  • Мачыха (Папялушкі): спрабуе выдаць сваю радную дачку Дору за Прынца і клапоціцца толькі пра ейнае шчасьце.
  • Прынц: не жадае жаніцца, сварыцца з каралём (бацькам), зьбіраецца зьехаць з дому (палацу). Выпадкова сустракае прыгожую незнаёмку ў масцы, у якую адразу закахаўся, аднак з-за пэўных прычынаў хутка губляе яе з вачэй.
  • Прыгожая незнаёмка ў масцы: спрытны стралок.
  • Гарэзная дзяўчына: адначасова зьяўляецца прыгожай незнаёмкай у масцы (прынц да пэўнага часу пра гэта ня ведае).
  • Чароўныя гарэшкі: чароўны інструмэнт, дзякуючы якому ў казцы адбываюцца пераўтварэньні гарэзьлівай дзяўчыны ў прыгожую незнаёмку ў масцы. У адным з гарэшкаў знаходзіўся вясельны падарунак для Папялушкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]