Тузін. Перазагрузка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тузін. Перазагрузка
Вокладка альбому Тузін. Перазагрузка. . 2009
Складанка
Выдадзены 2009
Запісаны 2009
Жанр поп-рок
Працягласьць 41 хв.
Выдавец Будзьма беларусамі!, Tuzin.fm
Прадусар Сяргей Будкін
Храналёгія
Тузін. Перазагрузка
(2009)
Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2
(2011)

Тузін. Перазагрузка — альбом-складанка 12 беларускіх ангельскамоўных, расейскамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі кавэры на свае песьні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадзкай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Tuzin.fm пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускага Радыё Рацыя ў сьнежні 2009 году[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

НазваСловыМузыкаАрыгінал Працягласьць
1. «У свеце не адны» (Atlantica)Віталь ВоранаўАлекс Дэвідпа-ангельску: It’s Not About Us 3:39
2. «Бяжы» (Анастасія Шпакоўская, Naka)Сяргей БалахонаўNakaпа-расейску: Беги 3:23
3. «У неба» (Нестандартный Вариант)Сяргей БалахонаўЗьміцер “Міх” Міхневіч, А. Піражэнкапа-расейску: В небе 3:59
4. «Новы мост» (Бенька, Серебряная свадьба)Бенька, Сяргей Балахонаў, Вікторыя ДашкевічСеребряная свадьбапа-расейску: Новый мост 4:25
5. «Маці» (Сердце дурака)Цімафей ЯравікаўЦімафей Яравікаў[a] 2:34
6. «Пад купалам нябёс» (The Stokes)Глеб ЛабадзенкаThe Stokesпа-расейску: Под куполом небес 4:08
7. «Запалкі» (Дакота)Глеб ЛабадзенкаДакотапа-расейску: Спички 3:44
8. «Студзень» (Hair Peace Salon)Віталь ВоранаўHair Peace Salonпа-ангельску: Ice Age 3:29
9. «My Babe» (Tanin Jazz)Віталь ВоранаўТаццяна Гарошкапа-ангельску: My Baby 4:21
10. «Трыюмф волі» (Сяргей Пукст)Андрэй ХадановічСяргей Пукстпа-расейску: Триумф воли 1:34
11. «Каханне не ўзнікла» (Da Vinci)Алесь КамоцкіЛеанід Шырынпа-італьянску: L’amore non esiste 3:18
12. «Чароўны кролік» (Юры Дземідовіч)Сяргей Балахонаў, Юры ДземідовічЮры Дземідовічпа-расейску: Волшебный кролик 2:37

Прыём крытыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры Калдун вызначаў для Tuzin.fm сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юры Дземідовіча й «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Экспэрт Tuzin.fm Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў засьпяваць па-беларуску[8]. Тацьцяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песьні „Atlantica“ й „Da Vinci“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].

На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект году»[10].

Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісьце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы зь якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасьць»[11]. Дырэктар радыёканалу «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасьць гуказапісаў і з задавальненьнем прапануюць кампазыцыі слухачам[11].

У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[12].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новы наўмысна напісаны для складанкі сьпеў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перазагрузіліся!. Наша Ніва (2009-12-22). Праверана 2019-06-26 г. Архіўная копія ад 2019-06-26 г.
  2. ^ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе (бел.) Tuzin.fm. TUT.BY (2009-07-06). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
  3. ^ Горевой, Марат (2009-12-18) Вышел в свет новый компакт-диск произведений белорусских музыкантов "Тузін. Перазагрузка" (рас.) БелаПАН. TUT.BYПраверана 2018-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
  4. ^ Тузін. Перазагрузка (Гуказапіс): асаблівы музычны праект інтэрнет-парталу "Тузін Гітоў" і грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" / ідэя Сяргея Будкіна (бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-12-24 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.
  5. ^ Влада Литвинова. (2009-04-03) «Тузін Гітоў» запусціў «Перазагрузку» (бел.). БелаПАНПраверана 2019-07-10 г. Архіўная копія ад 2019-07-10 г.
  6. ^ Сяргей Будкін. (2014-11-15) Перазагрузка — “на свет цэлы” (бел.). КультураПраверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
  7. ^ Калдун, Дзьмітры (2009-10-24) Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2018-12-19 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
  8. ^ Севярын Квяткоўскі. (2009-10-09) Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.
  9. ^ Татьяна Замировская. (2010-02-22) Если колется, то можно (рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2020-02-15 г.
  10. ^ «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета» (рас.). БелаПАН (2010-03-05). Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
  11. ^ а б в Радыёстанцыі падзякавалі “Будзьме” (бел.). Згуртаваньне беларусаў сьвету БацькаўшчынаПраверана 2019-07-08 г. Архіўная копія ад 2019-07-08 г.
  12. ^ Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці Tuzin.fm. Letapis.byПраверана 2019-01-02 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]