Тысяча і адна ноч
Тысяча і адна ноч (па-пэрсыдзку: هزار و يك شب hezār o yek šab, па-арабску: كتاب ألف ليلة وليلة kitāb 'alf layla wa layla) — зборнік казак Блізкага Ўсходу й Паўднёвай Азіі, складзены ў часы залатога веку ісламскай культуры. Усе казкі былі напісаныя рознымі аўтарамі ў розныя часы й абапіраліся на арабскі, пэрсыдзкі, індыйскі й мэсапатамскі фальклёр і літаратуру.
Гісторыя стварэньня[рэдагаваць]
Пытаньне аб паходжаньні й разьвіцьці твора поўнасьцю так і не выяўлены да сёньня. Спробы знайсьці прарадзіму гэтага зборніку ў Індыі, якія рабілі першыя даследавальнікі, пакуль не атрымалі дастатковага абаснаваньня. Правобразам твора на арабскім грунце быў, верагодна, зроблены ў X стагодзьдзі пераклад пэрсыдзкага зборніка «Хезар-Эфсанэ» (Тысяча казак). Гэты пераклад па сьведчаньню арабскіх пісьменьнікаў таго часу, вельмі папулярны пры двары халіфаў у Багдадзе. Разважаць аб ягоным характары мы не можам, бо да нашых дзен ён не захаваўся. Аднак казкі з гэтага зборніка вельмі часта існавалі й самастойна, часам у найбольш распаўсюджанай форме.