Уладыслаў Андэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Уладыслаў Андэрс

Уладыслаў Андэрс (па-польску: Władysław Anders) (11 жніўня 1892, Блонь каля Кросьневіц (кутнаўскі павет) - 12 траўня 1970, Лёндан) – Генэрал Броні (Генэрал Войска), Кіраўнік польскіхіх узброеных фармаваньняў у 1944-1945.

Нарадзіўся на землях, што ўваходзілі ў склад Расейскай Імпэрыі. Бацька Альбэрт Андэрс – аграном, працаваў адміністратарам маёнткаў, маці Эльжбэта. Бацькі былі немцамі па паходжаньню, пратэстанскага веравызнаньня.

Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназыі. Пасьля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 году ў расйскім войску. Скончыў кавалерыйсую школу афіцэраў рэзэрвы. Удзельнічаў у 1-й Сусьветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэмі Генэральнага Штабу ў Пецярбурзе. Браў удзел у фармаваньні аддзелаў Першага Польскага Корпусу, якім камандываў Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. Пасьля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дахаты і далучыўся да Войска Польскага. Шэф штабу Арміі Вялікапольскай ў вялікапольскім паўстаньні 1919. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 году камандываў 15 Палком Познаньскіх Уланаў.

У кастрычніку 1921 навучаўся ў Вышэйшай вайсковай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Гэнеральнага Інспэктарата Кавалерыі. З лістапада 1925 – камэндант Варшавы. Пад час майскага перавароту - шэф штабу урадавых войскаў. У 1928-1939 камандзір Крэсовай, а пасьля Наваградскай Брыгады Кавалерыі, камандзір гарнізону Баранавічы. Адтуль накіраваўся на вайну 1939 году.

Андэрс, Уладзіслаў Сікорскі пад час візыта да Сталіна, Куйбышаў сьнежань 1941

Пад час прабіваньня Арміі Познань і Памрор’е да Варшавы, адмовіўся выконваць загад пра абарону Кампіноскай Пушчы, матывуючы тым, што брыгада панесла вялікія страты. З 12 верасьня 1939 камандуючы Апэратыўнай Групай Кавалерыі. Пасьля цяжкіх баёў пад Мінск Мазавецкім і Тамашоў Любельскім яму пашчасьціла прабіцца на поўдзень. Здоляў расфармаваць Групу Кавалерыі на малыю групы, якія мусілі прабівацца да Вэнгрыі. Прабіваючыся разам з адной такой групай 29 верасьня ў ваколіцах Самбора, Андэрс двойчы паранены трапіў да Савецкага палону.

Утрымліваўся ў львоўскім шпіталі, пасьля ў вязьніцы Львова. 29 лютага 1940 вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязьніцу НКУС на Лубянцы. Пад час 22 месячнага побыту быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы пра службу ў Чырвоным войску. Вызвалены пасьля пачатку савецка-нямцкай вайны.

З 4 жніўня 1941 ствараў Польскія Ўзброеныя Сілы ў СССР. Пасьля эвакуацыі летам 1942 войска і 20 тысяч цывільных (ўратаваных з вязьніц і лягероў) да Ірану, стаўся камандуючым Польскай Арміі на Ўсходзе (Іран, Палестына) і 2 Польскага Корпусу, якім кіраваў у італьянскай кампаніі (Бітва ля Монтэ-Касіна). З 2 кастрычніка 1944 да 5 траўня 1945 выконваў абавязкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Польскіх Сілаў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Уладыслаў Андэрссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады