Бітва пад Монтэ-Касына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бітва пад Монтэ-Касына
Monte Cassino.jpg
Руіны кляштару Монтэ-Касына пасьля бітвы
Дата: 17 студзеня19 траўня 1944
Месца: Монтэ-Касына, Італія
Вынік: перамога саюзьнікаў
Супернікі
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікая Брытанія
Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Брытанскай Індыі Брытанская Індыя
Сьцяг Канады Канада
Сьцяг Трэцяга райхуТрэці Райх
Камандуючыя
Сьцяг ЗША Марк Уэйн Кларк
Сьцяг Вялікабрытаніі Харольд Александэр
Сьцяг Вялікабрытаніі Алівэр Ліз
Сьцяг Польшчы Уладыслаў Андэрс
Сьцяг Трэцяга райхуАльбэрт Кэссельрынг,
Сьцяг Трэцяга райхуГэнрых фон Фітынгхоф
Сьцяг Трэцяга райхуФрыдвлін фон Зэнгэр
Колькасьць
105 000 80 000
Страты
54 000 (больш за 100 000 паводле савецкіх зьвестак) 20 000

Бітва пад Монтэ-Касына (вядома таксама як Бітва за Рым) — сэрыя з 4-х бітваў Другой Сусьветнай Вайны ў раёне кляштару Монтэ-Касына, у выніку якіх у 1944 годзе саюзныя войскі прарвалі нямецкія ўмацаваньні, празваныя «Лінія Густава», і захапілі Рым.

Зьмест

[рэдагаваць] Напярэдадні

Пасьля высадкі саюзьнікаў на Сыцыліі ў 1943 годзе сытуацыя ў Італіі для немцаў пагоршылася. Трэці Райх вымушаны быў падтрымліваць ненадзейнага саюзьніка на новым фронце. Пасьля капітуляцыі маршалка П’етра Бадольё — распачаць акупацыю краіны. Але саюзьнікі няўстанна прасоўваліся на поўнач.

Немцы разумелі стратэгічную значнасьць узвышша Монтэ-Касына. На ім і суседніх узгорках была збудавана лінія ўзмацненьняў, празваная лінія Густава. Са студзеня 1944 году было некалькі беспасьпяховых спробаў з ходу ўзяць умацаваньні. Эфэкту не прынесьлі й шматлікія бамбаваньні з паветра. Дарога на Рым была заблякаваная.

Спроба абысьці Монтэ-Касына праз дэсантаваньне пад Анцыё не прынесла чаканых вынікаў — саюзьнікі здолелі здабыць кавалак зямлі, але не дасягнулі вызначаных мэтаў, і ўзяць у абцугі нямецкія войскі не атрымалася. Таму камандаваньне саюзьнікаў пастанавіла ўзмацніць атакі на узвышша з боку Касына.

[рэдагаваць] Ход бітвы

[рэдагаваць] Апэрацыя Shingle

[рэдагаваць] Апэрацыя Avenger

[рэдагаваць] Апэрацыя Dickens

[рэдагаваць] Апэрацыя Diadem

Апэрацыя Diadem

Галоўнаю моцаю чацьвёртай атакі (апэрацыя Diadem, 11-19 траўня) быў вызначаны Другі польскі корпус пад камандваньнем ген. Уладыслава Андэрса. Акрамя таго, у атацы прымалі ўдзел брытанскія, амэрыканскія, новазэлядзкія, паўднёваафрыканскія і францускія аддзелы.

Атака распачалася а 01 гадзіне 12 траўня якой папярэднічаў артылерыйскі абстрэл, распачаты з паўдня 11 траўня. Жаўнеры праводзілі атаку праз замінаваную, цалкам прастрэліваемую з нямецкіх бункэраў тэрыторыю.

Першая атака прынесла цяжкія страты (асабліва сярод каманднага складу), дый не атрымалася ўтрымаць такія ключавыя пазыцыі, як узвышша «593», але дазволіла брытанцам выбіць немцаў з дольнай часткі Кляшторнага ўзгорку і гораду Касына. Дзякуючы бою былі вызначаны большасьць нямецкіх бункэраў. Гэта палегчыла наступны штурм.

Другая атака (распачатая 16 траўня) нарэшце сталася пераломнаю. Гэтым часам францускі экспэдыцыйны корпус дасягнуў значных посьпехаў на захадзе ад Даліны Ліры і прымусіў немцаў да адыходу на Лінію Гітлера. Польскі корпус перахапіў нямецкі загад аб адыходзе з кляштару. Быў распачаты артылерыйскі абстрэл дарогі адыходу. Уночы 17/18 траўня 1944 немцы цалкам пакінулі кляштар, каб ня патрапіць у акружэньне саюзьнікаў. Ранкам над кляштарам узьняліся белыя сьцягі.

Быў высланы патруль 12 Палка ўланаў Падольскіх, пад камандаю падпаручніка Казыміра Гурбеля, які заняў руіны кляштара. У палон патрапіла каля 20 параненых немцаў. Найперш на мурах быў узьняты прапарчык 12 палка ўланаў, а пасьля польскі сьцяг. Толькі праз некалькі гадзінаў, на загад Андэрса, побач быў вывешаны брытанскі сьцяг.

Дарога на Рым была вольная. Горад быў заняты 4 чэрвеня. Пад Монтэ-Касына немцы абараняліся 4 месяцы.

Польскі корпус згубіў у той бойцы 924 жаўнераў забітымі, 2930 параненымі, 345 зьніклымі.

[рэдагаваць] Удзел беларусаў ў бітве

У складзе 2-га польскага корпусу генерала Андэрса каля 30% складалі беларусы[1].

З 924 забітых жаўнераў 2-га польскага корпусу на каля падножжа Монтэ-Касына пахаваны 264 беларуса[1] (па іншых падліках — 180[2]).

Каля 10 000 зь іх было адзначана пасьля Памятным крыжам Монтэ-Касына.

[рэдагаваць] Лёс беларускіх «андэрсаўцаў»

Пасьля вайны шмат беларусаў з 2-га польскага корпусу засталося жыць у Вялікабрытаніі, іншыя разьехаліся па сьвеце.

У 19461948 больш за 1000 удзельнікаў бітвы вярнулася на Беларусь[3].

У ночы зь 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 у СССР 4520 «андэрсаўцаў» былі арыштаваныя, пазбаўленыя маёмасьці, узнагародаў і высланыя ў лягэры Казахстану і Сыбіры[4]. Пасьля 1992 году польская дзяржава пачала выдаваць дублікаты удзельнікам бітвы пад Монтэ-Касына ці іх нашчадкам.

У 2004 годзе зь беларусаў, што ўдзельнічалі ў бітве, застаўся жывы толькі адзін чалавек: — 92-гадовы Якуб Конан, які жыў у мястэчку Бярэзінскае, Маладэчанскі раён[5].

[рэдагаваць] Вядомыя беларусы, удзельнікі бітвы

[рэдагаваць] Памяць

[рэдагаваць] Могілкі

[рэдагаваць] Мэмарыялы

[рэдагаваць] Беларусь

У 2007 годзе амбасада Беларусі ў Рыме правяла памятную цырымонію ў гонар беларусаў, якія загінулі пры Монтэ-Касына. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Італьянскай Рэспубліцы Аляксей Скрыпка і мэр горада Касына Бруна Вінчэнца Шытарэльлі ўсклалі кветкі да мэмарыялу ваенных могілак[8].

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Бітва пад Монтэ-Касынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах