Ха Шы Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Ха Шы Мін
Ho Chi Minh 1946 cropped.jpg
Ха Шы Мін (1946 г.)
1-ы Прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Віетнам
Coat of arms of Vietnam.svg Flag of Vietnam.svg
2 сакавіка 1946 — 2 верасьня 1969
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Тон Дык Тханг
прэм'ер-міністар
2 верасьня 1945 — 20 верасьня 1955
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Фам Ван Донг
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 19 траўня 1890
Памёр: 2 верасьня 1969 Ханой
Партыя: 1) Француская камунiстычная партыя (1920—1930)
2) Камунiстычная партыя Віетнама (з 1930)
Сужэнец: Тан Тует Мiнь
Адукацыя: Франка-вiетнамская школа; Камунiстычны ўнiвэрсытэт працаўнiкоў Усходу
Рэлігія: Канфуцыянства
Узнагароды:
Ордэн Леніна

Ха Шы Мін (19 траўня 1890 — 2 верасьня 1969) — вiетнамскi кaмунiстычны дзяяч, кiраўнiк жнiвеньскай рэвалюцыi у Віетнаме, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікi Вiетнам (ДРВ). Cапраўднае iмя — Нгуен Шынь Кунг i Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзiн псэўданiм — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).

Зьмест

[рэдагаваць] Бiяграфiя

Ха Шы Мін. Малюнак Алега Грушэцкага, 1990 г.

Нарадзiўся 19 траўня 1890 году ў правiнцыi Нгеан.

У 1911 зьехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 г. па 1923 г. год жыў у ЗША, Англii, Францыi.

У Парыжы працаваў памочнiкам фатографа[1]. У 1920 г. ўступіў у Францускую камунiстычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапiў у Савецкi Саюз, дзе працягнуў палiтычную дзейнасьць i канчаткова сфармаваўся як камунiстычны лiдар.

З 1920-х гадоў — актывiст Камiнтэрну.

У 1925 г. арганiзаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзi Вiетнама. Каб пазьбегнуць арышту, быў вымушаны жыць не ў Віетнаме, а ў Камбоджы. У той час у Iндакiтаі ўжо дзейнiчалi паасобку камунiстычныя групы. Ха Шы Мiн аб’яднаў iх, дзякуючы чаму ў 1930 г. была арганiзавана Камунiстычная партыя Iндакiтая.

З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага Вiетнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзыдэнт Паўночнага Вiетнама.

Маўзалей Ха Шы Мiна у Ханоі

Пахаваны ў Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзiнь.

[рэдагаваць] Памяць

  • У яго гонар у 1976 годзе сталiца Паўднёвага Вiетнама горад Сайгон была перайменавана у Ха Шы Мiн.
  • У Маскве у 1969 імя Ха Шы Мiна прысвоенае плошчы, на якой яму пазьней адкрылi помнiк.
  • У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацiм Ха Шы Мiну), у 1978 годзе адна з вулiцаў названая імем Хашымiна.
  • 19 траўня 2010 у двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнiк Ха Шы Мiну [2].

[рэдагаваць] Зноскi

[рэдагаваць] Лiтаратура

  • «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
  • «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
  • Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.

[рэдагаваць] Спасылкi

Commons-logo.svg  Ха Шы Мінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах