Хэльсынская канвэнцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Краіны-ўдзельніцы Хэльсынскай камісіі

Хэльсынская канвэнцыя — канвэнцыя па ахове марскога асяродзьдзя раёну Балтыйскага мора.

Упершыню Канвэнцыя была падпісана ў 1974 годзе сямью краінамі Балтыйскага рэгіёну (Данія, Фінляндыя, НДР, ФРН, Польшча, Швэцыя і СССР) і ўступіла ў моц з 3 траўня 1980 году.

Пасьля значных зьменаў на палітычнай мапе новы варыянт канвэнцыі быў падпісаны 9 красавіка 1992 году і ўступіў у моц пасьля ратыфікацыі 17 студзеня 2000 году.

Краіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіны, якія падпісалі Хэльсынскую канвэнцыю:

Таксама канвэнцыю падпісаў прадстаўнік Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці.

Нарвэгія і Чэхаславаччына — краіны, якія так і не ратыфікавалі Хэльсынскую канвэнцыю.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канвэнцыя складаецца з 32 артыкулаў, якія прысьвечаны ўсім відам сумеснай дзейнасьці дзяржаў рэгіёну Балтыйскага мора па забесьпячэньні экалягічнай бясьпекі акваторыі мора, а таксама тэхнічным пытаньням арганізацыі супрацоўніцтва, парадку ратыфікацыі Канвэнцыі, выхаду зь яе, фінансаваму забесьпячэньню і адміністрацыйнай будове выканаўчага сакратарыяту Хэльсынскай камісіі.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]