Чак Норыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чак Норыс
Chuck Norris
Chuck Norris 200611292256.jpg
Імя пры нараджэньні Carlos Ray Norris Jr.
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1940 (74 гады)
Месца нараджэньня Раян, Аклагома, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія актор
Кар’ера 1969 — цяпер
IMDb ID 0001569
Сайт www.chucknorris.com

Чак Норыс (па-ангельску: Chuck Norris, сапраўднае імя — Карлас Рэй Норыс-малодшы, па-ангельску: Carlos Ray Norris Jr.; 10 сакавіка 1940, Раян, Аклагома) — амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў, які атрымаў вядомасьць выкананьнем галоўных роляў у фільмах-баевікох ягонага брата Аарана Норыса.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлас Рэй Норыс-малодшы нарадзіўся 10 сакавіка 1940 году ў маленькім мястэчцы Раян, штат Аклагома. Бацька Норыса — аўтамэханік, вядомы сваёй прыхільнасьцю да алькаголю. Дзед Чака быў чыстакроўным ірляндцам, а маці адбывалася зь індзейцаў чэрокі. Самыя запамінальныя ўражаньні дзяцінаства для хлопчыка былі патрэба, адсутнасьць пастаяннага месца жыхарства, паўжабрацкае жыцьцё ў прычэпе з маці й двума малодшымі братамі, а затым развод бацькоў і новы глава семьи. Норыс успамінае, што менавіта айчым Джордж Найт прышчапіў яму неадольную й палкую любоў да спорту.

Ужо пасталеўшы, у вольны час падзарабляў грузчыкам. Марыў стаць паліцыянтам. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтае мары ён адразу пасьля заканчэньня школы запісваецца ў шэрагі ваенна-паветраных сілаў і ў 1959 годзе быў накіраваны ў Паўднёвую Карэю. Менавіта на ваеннай базе яго сталі зваць Чакам. Да таго часу ён ужо быў жанаты са сваёй аднакласьніцай Дзіянай Голечак. Служба, паводле яго словаў, была неймаверна сумнай, таму ён і заняўся спортам, а менавіта: запісаўся ў клюб дзюдо, а затым у ґрупу Тансудо. Праз тры гады, да моманта выхаду з шэрагаў арміі, ён ужо быў уладальнікам чорнага пояса.

У 1963 годзе Чак Норыс адчыняе першую школу каратэ, праз год — другую, а ў 1965 годзе ён адправіўся на Лос-Анджэлесскі чэмпіянат усіх зоркаў і стаў пераможцам. У 1968 годзе адчыняе сетку школаў каратэ (за ўсё іх налічвалася 32). У тым ж годзе ён становіцца чэмпіёнам сьвету па каратэ ў паўцяжкай вазе й захоўвае гэтае званьне на працягу сямі гадоў.

Сваю кар’еру ў сьвеце кіно Чак пачаў з дапамогаю знакамітака, у будучыні, актора Стыва Макўіна, якому, у свой час, Норыс даваў урокі каратэ ва ўласнай школе. Ён і привёў Норыса на здымачную пляцоўку. Першая яго адносна сур'ёзная роля была сыграная ў фільме з Брусам Лі — «Шлях цмока».

Здымацца ў кіно Норысу спадабалася. Але пасьля эфэктыўнага дэбюта ён атрымаў толькі адну прапанову са сьвету кіно — сыграць у другагатунковым ганконскім баявіцэ «Разня ў Сан-Францыска». Норысу зноў дасталася роля нядобрага чалавека, а сам фільм быў настолькі няўдалым, што яго не выпускалі на экраны ЗША ажно да 1981 года.

Пагутарыўшы з акторами-прафэсыяналамі, Чак зразумеў, насколькі цяжкае акторскае майстэрства; ўбачыў, што акторства — гэта ня проста паказ прыёмаў, удараў перад камэрай, што ўсё нашмат складаней. Цяпер ён вырашыў вучыцца «на актора» ў сапраўдных прафэсыяналаў. Яго настаўнікам у актроскай класе стала Эстэла Гарман. 34-гадовы каратыст быў самым старэйшым вучнем. Пэрыяод вучобы шмат чаму яго навучыў: ён стаў нашмат раскаваней перад камэрай, навучыўся правільнай дыкцыі.

Чак Норыс, інструктар каратэ ў 1976 годзе

У 1977 годзе ён вярнуўся ў кіно, сыграл ролю ў баявіцэ «Выклік! (Breaker! Breaker!)» і неўзабаве стаў зоркай фільмаў фірмы Cannon Pictures. У пачатку 1990-х гэтая фірма згалела, але Чак працягваў здымацца.

У 1993 годзе тэлеканал CBS прапанаваў яму сыграть ролю тэхасскага рэйнджара Ўокера, і актор пагадзіўся. Ён таксама здымаўся ў фільмах «Кодэкс маўчаньня», «Уварваньне ў ЗША», «Зьніклыя бязь вестак».

Пасьля 30 гадоў сумеснага жыцьця зь Дзіянай, Норыс разводзіцца й затым ажэніцца з Монікай Гол — дзяўчынай 25 гадоў, яна жыве ў Лос-Анджэлесе, займаецца дызайнам інтэр'ераў.

Норыс — узорны бацька. Ён падтрымлівае сяброўскія стасункі са сваімі дарослымі сынамі. Брат Чака — Ааран Норыс — рэжысёр сярэдняй рукі, больш вядомы брат часам дазваляе сабе здымацца ў яго фільмах.

Чак Норыс стаў стваральнікам вялікае колькасьці тэлевізыйных шоў, акрамя гэтага ён выдае свой часопіс, напісаў 7 книгаў.

Чак таксама займаўся бразыльскім джыў-джыцу. Першы дан па бразыльскім джыў-джыцу, восьмы дан (майстар, за ўсё 9 данаў) па тэквандо, дзясяты дан па шыта-лю каратэ-до, дзясяты дан па Тансудо.[1]

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаючы ў шоў на радыё «Ґлэн Бэк», Чак Норыс зявіў, што жыхары Тэхаса цалкам могуць прэтэндаваць на стварэньне незалежнае дзяржавы на тэрыторыі штата. Паводле меркаваньня Норыса, пасьля таго, як амэрыканскі ўрад падвёў іх, справакаваўшы ў краіне эканамічны заняпад, Тэхас можа прэтэндаваць на самавызначэньне. Актор упэўнены, што ён змог бы стаць ідэяльным кандыдатам на пост прэзыдэнта новага дзяржаўнага ўтварэньня, паколькі: «патрэба ў гэтым можа праявіцца нашмат хутчэй, чым мы зараз думаем.».[2][3]

Чак Норыс стаў адным зь першых у ліку зоркаў шоў-бізнэсу, якія падтрымалі забарону на аднаполыя шлюбы ў Каліфорніі. Актор выкрыў ґей-актывістаў у падмене дэмакратыі палітыкай падвойных стандартаў: прыхільнікі аднаполых шлюбаў адкрыта крытыкавалі Царкву Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён, але пры гэтым пазьбягалі крытыкаваць афраамэрыканцаў, якія, ў большасьці, галасавалі за ўвядзеньне забароны.[4]

Факты аб Чаку Норысе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чак Норыс стаў папулярны й у сеціве. Фанаты Чака Норыса й проста асобы, якія ведаюць аб існаваньні актора, напісалі інтэрнэт-жарты ў блоґах і на форумах пад назвай «Факты аб Чаку Норысе».

Фільмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Celebrities who learn Jiu-Jitsu
  2. ^ www.internovosti.ru
  3. ^ News2.ru (оригинал)
  4. ^ Chuck Norris If Democracy Doesn't Work, Try Anarchy. Townhall. Праверана 2008-11-18 г.(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чак Норыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў