Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга
Clydesdale premier league.PNG
Краіна Шатляндыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1890, 1998
Колькасьць камандаў 12
Вылет у Чэмпіянат прафэсійнай лігі
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Шатляндыі, Кубак Лігі Шатляндыі
Міжнародныя кубкі Ліга Чэмпіёнаў, Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Сэлтык (сэзон 2012—2013)
Найбольш пасьпяховы клюб Сэлтык — 8
ТБ-партнэры Sky Sports, ESPN, BBC Scotland
Soccerball current event.svg Сэзон 2013—2014 гадоў

Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга (па-ангельску: Scottish Premier League, яшчэ вядомая як Clydesdale Bank Premier League) ― прафэсійная вышэйшая футбольная ліга Шатляндыі, па ейных выніках вызначаецца чэмпіён Шатляндыі. Да 1997 году спаборніцтва мела назоў Шатляндзкая футбольная ліга й праводзілася з 1890 году.

На сакавік 2010 году Прэм’ер-Ліга займала 16-е месца ў рэйтынгу УЭФА сярод эўрапейскіх лігаў. Усяго 18 клюбаў прымала ўдзел у розыгрышы Прэм’ер-Лігі з часоў яе заснаваньня, але толькі дзьве каманды перамагалі ў спаборніцтве: «Рэйнджарз» і «Сэлтык».

У спаборніцтве прымаюць удзел 12 клюбаў, якія на першым этапе гуляюць паміж сабой у тры кола. А потым на другім этапе лепшыя шэсьць клюбаў выяўляюць пераможцу, астатнія разьмяркоўваюць паміж сабой месцы з 7 па 12 (набраныя пункты на першым этапе захоўваюцца клюбам на другім). Клюб, які заняў апошняя месца, перамяшчаецца ў Чэмпіянат прафэсійнай лігі, пераможца якога займае месца таго, хто прайграў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шатляндзкая Прэм’ер-Лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў