Ягуці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Águti
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Agi + Guta
Іншыя формы
Варыянт(ы) Якуці, Якуць
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ягуці»

Ягуці (Якуці, Яку́ць) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Агут, Агуці або Акуці (Aaguth[1], Águti, Aguti[2], Akuti) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[5], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) — ад гоцкага guþs 'Бог'[6], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[7].

Германскае паходжаньне імя Ягудзь сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богдан, Микути, Якути, Стас, Станислав Ляховичи (1528 год)[9]; двор Видинишки… челядь невольная: Якгути и с трема сынъми, первый сынъ Степанъ, другий Станюл(ь), третий Юси (11 чэрвеня 1547 году)[10]; Матеи, чоловекъ волъны, з жоною и з двема сынми на име Воитехомъ а Екутемъ, такъ же з двема дочками на име Кгенъдрутою а Барбарою (2 чэрвеня 1597 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягутовічы (Jagutowicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[12].

Ягадовічы (Jagodowicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[13].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 15.
  2. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 92.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 17.
  4. ^ Águti, Nordic Names
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  8. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 86.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 168.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 453.
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 145.
  13. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 278.