4-я паліцэйская грэнадэрская дывізія СС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
4-я паліцэйская грэнадэрская дывізія СС
4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division
4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division.svg
Гады існаваньня 1 кастрычніка 1939 -
травень 1945
Краіна Трэці Райх
Мянушка Дывізія СС «Паліцай»
Дэвіз "Мой гонар завецца «пэўнасць»" (па-нямецку: «Meine Ehre heißt Treue»)
Вядомыя камандзіры Вальтэр Кругер

Паліцэйская дывізія СС (SS-Polizeidivision). З 18 верасьня 1939 году — Паліцэйская дывізія (Polizeidivision), зь 10 лютага 1942 году — Паліцэйская дывізія СС (SS-Polizeidivision). У лютым 1943 году перафармавана ў Паліцэйскую матарызаваную дывізію СС (SS-Polizei-Panzergrenadier-Division), a 22 кастрычніка 1943 году — у 4-ю паліцэйскую матарызаваную дывізію СС (па-нямецку: 4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division). Паліцэйская дывізія сфармавана ў навучальным лягеры ў Вандэрне з асабовага складу паліцыі парадку прыдатнага да страявой службы. У момант свайго сфармаваньня Паліцэйская дывізія (Роlizei-Division) не была эсэсаўскім падразьдзяленьнем, хоць і падпарадкоўвалася райхсфюрэру СС (па пасадзе шэфа нямецкай паліцыі). У зьвязку з гэтым дывізія не атрымала пазначэньня «СС», а яе вайскоўцы ў значнай сваёй частцы не былі чальцамі СС, мелі званьні паліцыі, а не СС, і насілі знакі адрозьненьня паліцыі парадку, а не руны СС, на пятліцах. Не было і абрэвіятуры, якая паказвала на прыналежнасьць да СС, і ў назвах асноўных падразьдзяленьняў дывізіі, у склад якой уваходзілі: 1, 2 і 3-і паліцэйскія стралковыя палкі (Polizei-Schützen-Regiment), паліцэйскі супрацьтанкавы дывізіён (Polizei-Panzerabwehr-Abteilung), паліцэйскі сапёрны батальён (Polizei-Pionier-Bataillon), 300-ы артылерыйскі полк (Artillerie-Regiment 300), 300-й батальён сувязі (Nachrichten-Abteilung 300) і інш. Толькі праз два з паловаю гады — 10 лютага 1942 году — выйшаў загад райхсфюрэра СС, у адпаведнасьці зь якім Паліцэйская дывізія была ўлучана ў склад войскаў СС і стала называцца Паліцэйскай дывізіяй СС (SS-Polizei-Division), а ў кастрычніку таго ж году паліцэйскія стралковыя палкі былі ператвораны ў паліцэйскія пяхотныя палкі СС (SS-Polizei-Infanterie-Regiment).

Баявы шлях дывізіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дывізія дысьлякавалася ў Францыі (пасьля яе акупацыі), з пачаткам вайны супраць СССР выкарыстоўвалася на паўночным участку Ост-фронта. Спрабавала ўзяць горад Сенажаці ўздоўж чыгункі, але не змагла. Увайшла ў горад пасьля адступу Савецкай арміі, зьдзейсьніўшы абыходны манэўр. Далей удзельнічала ў ліквідацыі Вырыцкого катла. Зь верасня 1941 вяла баі пад Ленінградам.

У сьнежні 1943 году перадысьлякавана на Балканы (Салонікі, са жніўня 1944 у Белград). Затым переведана ў Вугоршчыну, у лютым 1945 — у Памеранію, у сакавіку 1945 — ва Ўсходнюю Прусію. У красавіку 1945 году марскім транспартам эвакуявана зваротна ў Памэранію. Дывізія была разгромлена ў канцы красавіка — пачатку траўня 1945 году ў паўночнай Нямеччыне. Некаторыя падразьдзяленьні дывізіі змаглі сысьці ў палон да амэрыканцаў.

Арґанізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе Паліцэйскай дывізіі СС (1939)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1-ы Паліцэйскі пяхотны полк
  • 2-і Паліцэйскі пяхотны полк
  • 3-і Паліцэйскі пяхотны полк
  • Артылерыйскі полк 300
    • Інжынэрны батальён
    • Супрацьтанкавы батальён
    • Роварны батальён
    • Батальён сувязі 300
    • Батальён забесьпячэньня 300

У складзе 4-я паліцэйскай танкава-грэнадэрскай дывізіі СС (1943)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 7-ы грэнадэрскі полк СС
  • 8-ы грэнадэрскі полк СС
  • 4-ы Артылерыйскі полк СС
    • 4-ы батальён штурмавых гарматаў СС
    • 4-ы Танкавы батальён СС
    • 4-ы Супрацьтанкавы батальён СС
    • 4-ы Зенітны батальён СС
    • 4-ы Батальён сувязі СС
    • 4-ы Выведвальны батальён СС
    • 4-ы Сапёрны батальён СС
    • 4-ы батальён забеспячэння СС
    • 4-ы рамонтны батальён СС
    • 4-ы батальён забеспячэння СС
    • 4-ы Санітарны батальён СС
      • 4-я вэтэрынарная рота СС
        • 4-ы Узвод карэктоўшчыкаў СС
        • 4-ы Узвод палявой жандармэрыі СС
    • 4-ы Запасны батальён СС

Камандзіры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]