Radiohead

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Radiohead
Radiohead.jpg
Удзельнікі (зьлева направа): Том Ёрк, Джоні Грынвуд, Колін Грынвуд, Эд О'Браен, Філ Сэлуэй
Інфармацыя
Гады 1985 — цяперашні час
Адкуль Эбінгдан, Оксфардшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр альтэрнатыўны, экспэрымэнтальны рок, электронная музыка
Выдавец XL, TBD, Parlophone, Capitol
Афіцыйная старонка www.radiohead.com
Удзельнікі
Том Ёрк
Джоні Грынвуд
Эд О'Браен
Колін Грынвуд
Філ Сэлуэй

Radiohead — ангельскі музычны квінтэт з гораду Оксфард.

Фанаты, крытыкі й сябры-музыкі лічаць іх аднымі з найболей адважных і таленавітых груп свайго часу, хоць і нельга сказаць аб павальнай папулярнасьці Radiohead. Увогуле жа, музыка Radiohead некалькі складаней, чым у іншых шырока вядомых музыкаў, яна аб’яднала ў сабе ўплывы са шматлікіх жанраў і эпох, але гурт адносяць больш да панку й пост-панку, чым да прагрэсіўнага року.

Склад гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эбінгданская школа — пачатак фармаваньня гурту

Музыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Ёрк і Джоні Грынвуд у найбольшай ступені адказныя за напісаньне тэкстаў, якія Ёрк ператварае ў песьню, а Джоні — у музыку. Астатняя частка групы таксама прымае актыўны ўдзел як у стварэньні песень, так і ў любой іншай творчай актыўнасьці. Варта адзначыць выключную музычнасьць кожнага чальца гурту. Джоні Грынвуд зьяўляецца адным з самых таленавітых мульты-інструмэнталістаў, ён можа граць на ўсіх відах прыладаў, уключаючы Ondes Martenot і іншых. Эд О'Браен, акрамя гульні на гітары ў апошніх альбомах, яшчэ й таленавіты бубнач.

У апошнія гады чальцы гурту бяруць на сябе ўсё меней выразна акрэсьленыя ролі. Напрыклад, басіст Колін Грынвуд стварыў вялікую частку Dollars & Cents з альбома Amnesiac, прайграваючы струнныя сэмплы з працаў Эліс Колтрэйн на бас-гітары, натхніўшы Джоні на яго наступныя кампазыцыі. А Ёрк, які звычайна грае на вядучай гітары, у The National Anthem перайшоў на бас-гітару, прыладу, на якой звычайна грае Колін.

Сябры-мастакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадусар Найджэл Годрыч працаваў з групай з часу запісу The Bends, дапамагаючы Джону Лецкі. Ён моцна паўплываў на іх гучаньне й яго часта звалі шостым чальцом групы. Як бы там ні было, запісаўшы 5 LP і мноства EP, у стварэньні новага альбома 2007 году Годрыч ня ўдзельнічае. Мастак Стэнлі Донвуд сумесна зь Ёркам працуюць над стварэньнем ілюстрацыйнага матэрыялу для альбомаў групы з часу выпуску My Iron Lung EP. У працах з Донвудам Ёрк звычайна ўжывае мянушкі Tchock, Tchocky або Dr.Tchock. Гэтыя двое таксама стварылі афіцыйны вэбсайт групы — [radiohead.com], які стала мяняецца й наогул лічыцца яшчэ адным своеасаблівым творам мастацтва.

Вонкавы ўплыў на музыку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Ёрк на канцэрце 2006 году

Раньні ўплыў на Radiohead аказалі такія групы, як The Beatles, Джэф Баклі, Pink Floyd, The Smiths, Элвіс Кастэла, Joy Division, Pixies, Talking Heads, Roxy Music, R.E.M., the Jam і іншыя. У ліку позьніх — джаз музыкі Чарлз Мінгус, Майлз Дэвіс, Орнэт Колмэн і піянэры краўт-року Kraftwerk, Neu! і Can. Такія музыкі зь сьвету электроннай музыкі, як Aphex Twin, Squarepusher, і Autechre моцна паўплывалі на альбомы Kid A і Amnesiac. Працы польскага кампазытара Крэстофа Пендэрэцкага натхнілі Radiohead на некалькі струнных кампазыцыяў накшталт «How to Disappear Completely», але яшчэ большы ўплыў аказаў францускі кампазытар Аліўе Мэсьен, які стаў кумірам Джоні Грынвуда (менавіта Мэсьен занадзіў Грынвуда да Ondes Martenot) і чыя творчасьць падабаецца ўсім астатнім чальцам групы. Radiohead таксама зьяўляюцца фанатамі рэгі даб рэгі й соўл (для Коліна гэта Booker T & the MGs), вялікія фанаты Outkast. Артысты, якія адкрывалі іх канцэрты, гэта Sigur Ros, Supergrass, Spiritualized, Sparklehorse, Stephen Malkmus (of Pavement), Low, Clinic, Four Tet, the Beta Band і іншыя.

Два ўдзельніка групы ўжо пасьпелі выпусьціць сольныя працы: гэта саўндтрэк да фільму «Bodysong», які напісаў Джоні Грынвуд, і зусім нядаўна зьявіўся The Eraser Тома Ёрка.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Radioheadсховішча мультымэдыйных матэрыялаў