Zeit (самотнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Zeit»
Вокладка самотніку «{{{Назва}}}». Rammstein. 2022.
Самотнік Rammstein
з альбому Zeit
Выдадзены10 сакавіка 2022
Жанр(ы)Neue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал
ЛэйблUniversal Music Group
ФарматCD, лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг
Бок «Б»Remix by Ólafur Arnalds, Remix by Robot Koch
Працягласьць5:21
ПрадусарОльсэн Інвальтыні, Rammstein
Мованямецкая
Месцы ў чартах
гл. ніжэй
Храналёгія самотнікаў Rammstein
«Ausländer»
(2019)
«Zeit»
(2022)
«Zick Zack»
(2022)
Відэакліп
 Кліп да самотніка «Zeit»

«Zeit» (зь ням. «час») — самотнік і песьня нямецкага NDH-гурта Rammstein. Ёсьць першым і заглаўным самотнікам на аднайменнам альбоме[1][2] дваццаць дзявятым самотнікам гурта[3] й другой песьняй на альбоме. Песьня стала трэцім самотнікам Rammstein № 1 у Нямеччыне пасьля «Deutschland» (2019)[4]. Трэк таксама быў намінаваны на прэмію Kerrang! Award for Best Single[5].

Відэакліп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт разьмясьціў тызер-трэйлер відэа 8 сакавіка на сваім вэб-сайце і ў сацыяльных сетках[6][7]. Кліп на песьню выйшаў 10 сакавіка 2022 году ў 19:00 па Менску. Рэжысэрам фільма выступіў актор і музыкант Робэрт Гвісдэк[1][8]

Паводле аглядальніка сайта Loudwire Г. Хартмана, музыкі ў кліпе зьвяртаюцца да алегорыі пячоры Плятона, зьвяртаюць увагу на цыклічнасьць прыроды чалавека, непазьбежнасьць сьмерці і тое, што яна валодае намі ад народзінаў[9].

Рэжысэр кліпа Р. Гвісдэк у інтэрвію Р. Хобсану з часопіса Metal Hammer апісаў асноўную ідэю кліпа[10]:

…гэта не апавяданьне ад А да Б, гэта роздум пра ідэю часу й ягоныя шматлікія аспэкты. Сьмерць, народзіны… Гэта дае вам ежу для разважаньняў і неверагодна добра спалучаецца з самімі тэкстамі.

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс кампазыцыў[2]
Назва Працягласьць
1. «Zeit» 4:23
2. «Zeit» (RMX by Ólafur Arnalds) 3:54
3. «Zeit»
(RMX by Robot Koch)
4:43

Чарты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцы ў чартах[11]:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]