Валагодзкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Валагодзкая вобласьць
Вологодская область
Coat of arms of Vologda oblast.svg
Flag of Vologda Oblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга
Паўночная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Волагда
Улучае 26 раёнаў
Найбольшы горад Волагда
Іншыя буйныя гарады Чарапавец, Вялікі Усьцюг
Дата ўтварэньня 23 верасьня 1937
Губэрнатар Алег Куўшыньнікаў
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2010)
1 202 294 (43-е месца)
Шчыльнасьць 8,32 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы 96,56%, украінцы 0,97%, беларусы 0,39%, азэрбайджанцы 0,21 %
Плошча 144 527 км² (26-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 200 м
 150 м
Месцазнаходжаньне Валагодзкай вобласьці
Валагодзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код аўтам. нумароў 35
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Валагодзкая вобласьць — суб’ект Расеі, разьмешчаны на паўночным захадзе эўрапейскай часткі краіны. Створана 23 верасьня 1937 году. Насельніцтва — 1 269 000 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — горад Волагда (насельніцтва — 301 600 чалавек, 2010 год). Найбуйнейшы горад — Чарапавец (насельніцтва — 311 103 чалавек, 2011 год), у якім разьмешчаны буйны завод па вытворчасьці сталі аб’яднаньня «Паўночная сталь» (па-расейску: Северсталь).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 15 стагодзьдзя заходнія раёны Валагодзкай вобласьці ўваходзілі ў склад Наўгародзкай зямлі, цэнтральныя ды ўсходнія — у склад Растоўскага княства. Пасьля ўвайшлі ў склад Маскоўскага княства. У 1708 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Архангелагародзскай губэрні ды Інгермландзкай губэрні, а з 1727 году заходняя частка ўвайшла ў склад Наўгародзкай губэрні. У 1780 годзе Валагодзкая, Вялікаўсьцюская ды Архангельская правінцыі Архангелагародзкай губэрні былі выдзеленая ў Валагодзкае намесьніцтва, а ў 1796 годзе на паўднёва-ўсходняй частцы намесніцтва ўтвораная Валагодзкая губэрня. Пасьля хадатайніцтва паўночных паветаў Наўгародзкай губэрні ў чэрвені 1918 году зь Ціхвінскага, Усьцюскага, Чарапавецкага, Карылаўскага ды Белазерскага паветаў Наўгародзкай губэрні была ўтвораная Чарапавецкая губэрня з цэнтрам у Чарапаўцы, а зь Вялікаўсьцюскага, Нікольскага, Сольвычагодзкага, Усьць-Сысольскага ды Яранскага паветаў Валагодзкай губэрні — Паўночна-Дзьвінская губэрня з цэнтрам у Вялікім Усьцюгу. 18 красавіка 1924 году ў складзе Паўночна-Дзьвінскай губэрні былі ўтвораныя першыя раёны вобласьці: Вялікаўсьцюскі, Верхне-Тоемскі, Вохамскі, Енанскі, Кічменска-Гарадзецкі, Нікольскі, Нюксенскі, Расьляцінскі, Усьць-Аляксееўскі, Чараўкоўскі. 27 лютага 1928 году былі скасаваныя Усьць-Аляксееўскі (далучаны да Вялікаўсьцюскага) ды Енанскі (далучаны да Кічменска-Гарадзецкага) раёны, а Нюксенскі раён перайменаваны ў Сухонскі. Вобласьць утвораная 23 верасьня 1937 году пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэту СССР пра разьдзяленьне Паўночнай вобласьці на Валагодзкую ды Архангельскую.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 2006 году ў адпаведнасьці з Фэдэральным законам № 131 «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі» на тэрыторыі Валагодзкай вобласьці ўтвораныя 372 муніцыпальныя ўтварэньні:

  • 26 муніцыпальных раёнаў
  • 2 гарадзкія округі (Волагда ды Чарапавец)
  • 22 гарадзкія паселішчы
  • 322 сельскія паселішчы

Муніцыпальныя раёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бабаеўскі раён
  • Бабушкінскі раён
  • Белазерскі раён
  • Вашкінскі раён
  • Вялікаўсьцюскі раён
  • Верхаваскі раён
  • Важагодзкі раён
  • Валагодзкі раён
  • Выцегорскі раён
  • Гразавецкі раён
  • Кадуйскі раён
  • Кірылаўскі раён
  • Кічменска-Гарадзецкі раён
  • Міжрэчанскі раён
  • Нікольскі раён
  • Нюксенскі раён
  • Сакольскі раён
  • Сямжанскі раён
  • Тарноскі раён
  • Тотамскі раён
  • Усьць-Кубінскі раён
  • Усьцюжанскі раён
  • Хароўскі раён
  • Чагадошчанскі раён
  • Чарапавецкі раён
  • Шэксьнінскі раён

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вобласьці знаходзіцца частка Андамскага ўзвышша.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Валагодзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў