Сьвярдлоўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Сьвярдлоўская вобласьць
Свердловская область
Coat of Arms of Sverdlovsk oblast.svg
Flag of Sverdlovsk Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Екацерынбург
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1934
Губэрнатар Аляксандар Мішарын
Насельніцтва (2010)
4 298 030[1] (5-е месца)
Шчыльнасьць 22,1 чал./км²
Плошча 194 307 км² (17-е месца)
Месцазнаходжаньне Сьвярдлоўскай вобласьці
Сьвярдлоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код аўтам. нумароў 66, 96
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьвярдло́ўская во́бласьць (па-расейску: Свердловская область) — вобласьць у цэнтры Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Екацерынбург. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Курганскай, Чалябінскай абласьцямі, рэспублікамі Башкартастан і Комі, Пермскім краем і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай. Датай заснаваньня адміністрацыйнага цэнтру вобласьці лічыцца 1723 год, калі пачаў працу Казёны мэталюргічны завод на рацэ Ісець[2]. У свой час вобласьць уваходзіла ў склад Сыбірскай губэрні, а потым у склад Заўральскай вобласьці Пермскай губэрні Расейскай імпэрыі. Створана як вобласьць РСФСР 17 студзеня 1934 году пры падзеле Ўральскай вобласьці, у сёньняшніх межах з 1938 году — пасьля вылучэньня зь ейнага склада Пермскай вобласьці[3].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвярдлоўская вобласьць ёсьць найбуйнейшы рэгіён Урала. Вобласьць займае сярэднюю, і ахоплівае паўночную часткі Ўральскіх гор, а таксама заходнюю ўскраіну Заходне-Сыбірскай раўніны. Найвышэйшая кропка — гара Канжакоўскі Камень (1569 м). Самая паўночная кропка — гара Яныгхачэчахль (1023,8 м).

Галоўныя рэкі: ракі басейна Обі (Ісець, Тавда, Тура) і Камы (Чусавая, Уфа). Самыя буйныя азёры вобласьці — Пелымскі Туман (32,2 км²), Вагільскі Туман (31,2 км²)[4].

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат кантынэнтальны; сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —16 да —20 ° C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад +16 да +19 °C; колькасьць ападкаў — каля 500 мм у год.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рэгіёне распаўсюджаны хваёвыя й зьмешаныя лясы, на крайнім паўднёвым усходзе ўчасткі лесастэпы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя вобласьці была заселеная са старажытных часоў. На тэрыторыі вобласьці знойдзены шматлікія стаянкі старажытнага чалавека, датаваныя ад мэзаліту да жалезнага веку. Адміністрацыйная адзінка — Сьвярдлоўская вобласьць — была ўтворана (выдзелена з Уральскай вобласьці) 17 студзеня 1934 году.

Вобласьць двойчы была ўзнагароджана ордэнам Леніна — вышэйшым ордэнам СССР: у 1959 годзе «за дасягнутыя посьпехі па ўздыме жывёлагадоўлі, перавыкананьне пляна дзяржаўных закупак мяса» й у 1970 годзе «за вялікія посьпехі, дасягнутыя працаўнікамі вобласьці ў выкананьні заданьняў пяцігадовага пляна па разьвіцьцю народнай гаспадаркі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва Сьвярдлоўскай вобласьці паводле перапісу насельніцтва 2010 году складае 4 298 030 чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (89,2%), другую па велічыні групу складаюць татары (3,8%), трэцюю — украінцы (1,2%).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва вобласьці на канец сакавіка 2006 году паводле ацэнак ворганаў дзяржаўнай статыстыкі склала 2343,3 тысячы чалавек. З гэтай колькасьці занята ў эканоміцы 2 180,6 тысяч чалавек і 162,7 тысячы чалавек не мелі занятку, але актыўна яго шукалі й, у адпаведнасьці з мэтадалёгіяй МАП, клясыфікаваліся як беспрацоўныя. Афіцыйна зарэгістраваныя ў ворганах дзяржаўнай службы занятасьці 41,7 тысяча беспрацоўных. Узровень агульнага беспрацоўя склаў 6,9%, зарэгістраванай — 1,8% да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва.

У структуры прамысловага комплексу дамінуюць чорная й каляровая мэталюргія (адпаведна 31% і 19% аб’ёму прамысловай вытворчасьці), узбагачэньне ўрану й узбагачэньне жалезнай руды, машынабудаваньне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
  2. ^ «О Екатеринбурге» на сайце sverdlovskayaobl.ru
  3. ^ Колхозная жизнь на Урале. 1935−1953 /Сост. Х. Кесслер, Г. Е. Корнилов. — М.: РОССПЭН, 2006. — С. 13.
  4. ^ География и климат. Свердловская область. Министерство по физической культуре, спорту и туризму Свердловской области.
  5. ^ 75 лет Свердловской области. История рождения края. История. Официальный сайт Правительства Свердловской области.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвярдлоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў