Кантынэнтальная дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кантынэнтальная дзяржава — дзяржава, якая ня мае выхаду да мора. У цяперашні час існуе 43 дзяржавы, межы якіх ня маюць выхаду да Сусьветнага акіяну. Больш за ўсё такіх дзяржаваў у Афрыцы — 15, у Эўропе — 14, у Азіі — 12, у Паўднёвай Амэрыцы — 2.

Дзьве дзяржавы, якія ня маюць выхаду да мора, а менавіта Узбэкістан і Ліхтэнштайн, мяжуюць выключна з краінамі, таксама ня мелымі выхаду ў Сусьветны акіян.

Тры дзяржавы цалкам акружаныя тэрыторыяй аднай дзяржавы: Сан-Марына і Ватыкан мяжуюць толькі зь Італіяй, Лесота — толькі з Паўднёвай Афрыкай. Шэсьць дзяржаваў цалкам акружаныя тэрыторыяй двух дзяржаваў: Манголія, Нэпал, Бутан, Свазілэнд, Ліхтэнштайн і Андора.

Этыёпія, у якой пражывае 75 млн жыхароў (2005), зьяўляецца найбуйнейшай па насельніцтве зь дзяржаваў, ня мелых выхаду да Сусьветнага акіяну, таксама больш 20 мільёнаў жыхароў пражываюць у Нэпале (27,6 млн), Угандзе (27,3 млн) і Ўзбэкістане (26,8 млн).

Найбуйнейшымі па плошчы зь дзяржаваў, ня межных з Сусьветным акіянам зьяўляецца Казахстан (2 717 300 км²); тэрыторыю больш мільёна км² маюць таксама Манголія (1 566 500 км²), Этыёпія (1 133 380 км²) і Балівія (1 098 581 км²).

Беларусь — самая вялікая па плошчы (207,6 тыс. км²) дзяржава ў Эўропе, якая ня мае выхаду да мора.

Расея мяжуе з чатырма ня мелымі выхаду да сусьветнага акіяну дзяржавамі: Манголіяй, Казахстанам, Азэрбайджанам і Беларусьсю.

Ня маюць меж з Сусьветным акіянам большасьць (9 з 15) дзяржаваў, якія ўтварыліся пасьля распаду СССР. Пры гэтым тэрыторыя дзяржаваў Армэнія, Азэрбайджан, Туркмэністан, Узбэкістан, Кыргыстан і Таджыкістан цалкам уваходзяць у басэйны бясьцёкавых вадаёмаў і абласьцей — іншых падобных дзяржаваў у сьвеце няма.

Становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адсутнасьць выхаду да мора пазбаўляе доступу да марскіх багацьцяў, у прыватнасьці да марской рыбалкі, як і ўдзелу ў марскім гандлі, што пераважае над сухаземным у міжнародным гандлі. Такім чынам, прыбярэжныя вобласьці больш багатыя і густанаселеныя за нутраныя, бо гандаль апошніх абмяжоўваецца суседнімі краямі. Па гэтай прычыне церазьмежныя грузаперавозкі праз нутрымацерыковыя краі шматкроць даражэйшыя за грузаперавозкі праз прыбярэжныя. Зь іншага боку, такое становішча замінае таннаму ўвозу замежных тавараў, што спрыяе мясцоваму земляробству.

Сярод намаганьняў у пераадоленьні адсутнасьці доступу да мора вылучаюць:

  1. набыцьцё прыбярэжных земляў,
  2. найм марскіх прыстаняў,
  3. дамовы аб ператварэньні ў міжнародныя воды суднаходных рэк, што ўпадаюць у мора.

Страта доступу да мора ёсьць ударам па гаспадарчай бясьпецы. У Сярэднявеччы Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае вялі войны супраць крыжацкіх захопаў узьбярэжжа Балтыйскага мора. Пагадненьне аб марскім праве 1982 году забараняе ўрадам краінаў правозу абкладаць падаткам перавозкі з нутрымацерыковых краінаў да мора і назад. Пагадненьне ўхвалілі ўрады 161 краіны, у тым ліку Беларусі і ўсіх суседніх зь ёю краінаў.

Сьпіс дзяржаў, якія ня маюць выхаду да мору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвая Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в мае выхад да Касьпійскага мора — вадаёму, ня меламу прыроднага выхаду ў сусьветны акіян
  2. ^ пасьля аб’явы незалежнасьці Эрытрэі ў 1993 годзе
  3. ^ пасьля захопу Чылі порта Антафагаста ў 1879 годзе