Міхал Казімер Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Казімер Пац
Michał Kazimier Pac. Міхал Казімер Пац (XVII).jpg
М. К. Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1624
Памёр: 4 красавіка 1682
Вака пад Вільняй
Род: Пацы
Бацькі: Пётар Пац
Альжбета з Шэмэтаў

Міхал Казімер Пац (каля 1624 — 4 красавіка 1682, Вака пад Вільняй) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман польны (16631667) і вялікі літоўскі (16671682), ваявода віленскі1669).

Быў старостам дынабурскім, геранёнскім, усьвяцкім і мерацкім; адміністратарам Магілёўскай эканоміі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра[1], ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэмэтаў. Меў брата Крыштапа Жыгімонта.

Рана пачаў вайсковую службу. У 1649 вызначыўся ў змаганьні з Багданам Хмяльніцкім. У 1658 стаў каралеўскім палкоўнікам, у 1659 — чашнікам, потым абозным вялікім літоўскім і рэгімэнтараў войскаў каронных.

У часы Швэдзкага патопу ваяваў з швэдамі ў Курляндыі. У вайну з Маскоўскай дзяржавай (16541667) праводзіў ваенныя дзеяньні супраць захопнікаў на землях Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у баях з войскам Хаванскага, 11 ліпеня 1660 штурмам вызваліў Вільню, у сьнежні 1660 атрымаў перамогу пад Шкловам[1].

У 1663 суцішаў жаўнерскія хваляваньні, падчас якіх загінуў гетман польны літоўскі Вінцэнт Корвін-Гасеўскі. У тым жа годзе за вайсковыя заслугі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага і булаву гетмана польнага літоўскага.

У Задняпроўскую кампанію (16631664) здабыў Рослаў, разьбіў ваяводу Баратынскага каля Бранску[2]. У часе рокашу Е. С. Любамірскага падтрымаў караля, але ня ўзяў удзелу ў бітве пад Мантвамі. Нягледзячы на гэта, у 1667 атрымаў булаву гетмана вялікага. Быў у складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай пры падпісаньні Адросаўскага замірэньня.

На пасадзе гетмана займаўся разьвіцьцём літоўскай артылерыі, а таксама выданьнем перапісаў, што рэгулявалі ўнутранае жыцьцё войска, дысцыпліну і вайсковы суд.

Разам з канцлерам К. Ж. Пацам ачольваў групоўку супраціўнікаў Радзівілаў, арыентаваўся на Аўстрыю. У 1668 узначаліў у Вялікім Княстве Літоўскім шляхецкі рух, што падтрымліваў Міхала Карыбута Вішнявецкага. За часамі панаваньня М. Вішнявецкага меў вялікі ўплыў на ўрад Рэчы Паспалітай.

Супраціўнік Яна Сабескага, па пераможнай Хоцінскай бітве (1673) адмовіўся ўдзельнічаць у наступнай вайне з туркамі. Праз год, калі Ян Сабескі ўзяў Бар, такім жа чынам адмовіўся падтрымаць яго ў баявых дзеяньнях і са сваімі харугвамі адступіў у Вялікае Княства Літоўскае.

Памёр 4 красавіка 1682 у Вацы пад Вільняй. Прах гетмана пахавалі пад уваходам у заснаваны ім віленскі касьцёл сьвятых Пятра і Паўла.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 423.
  2. ^ Пац Міхал Казімір // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхал Казімер Пацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў